Майстар-клас Джэрэмі Друкера, заснавальніка фандрэйзінгавай пляцоўкі для журналістаў Press Start
Transitions, чэшская арганізацыя, якая займаецца прасоўваннем інавацыйных падыходаў у журналістыцы, запрашае на майстар-клас у Мінску з Джэрэмі Друкерам, заснавальнікам фандрэйзінгавай пляцоўкі для журналістаў Press Start ды прамоўтарам канцэпту “журналістыкі рашэнняў” ва Усходняй Еўропе.
Галоўная тэма сустрэчы – будучыня журналістыкі рашэнняў ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне. Джэрэмі Друкер распавядзе пра саму канцэпцыю і разам з аўдыторыяй абмяркуе перспектыўнасць новага падыходу для медыя Усходняй Еўропы.
Па выніках майстар-класа трэнэр дапаможа зацікаўленым удзельнікам вызначыцца з тэмамі для стварэння сваіх першых рэпартажаў у рэчышчы журналістыцы рашэнняў. Разам са сваёй камандай Джэрэмі Друкер будзе кансультаваць аўтараў падчас працы. Найлепшыя матэрыялы апублікуюць партнёрскія СМІ Цэнтральнай Еўропы.
Пра “журналістыку рашэнняў”
“Журналістыка рашэнняў” – жанр журналістыкі, які распачалі ў ЗША журналісты найбуйнейшых выданняў, у тым ліку The New York Times, у Эўропе – Liberacion . Ягоная галоўная адметнасць – засяроджванне не толькі і не столькі на праблеме, колькі на паспяховых спробах яе вырашэння, досвед якіх могуць пераняць іншыя.
Пры гэтым праблема не замоўчваецца, але не робіцца адзінай тэмай журналісцкай гісторыі. У Штатах – і па свеце — “журналістыка рашэнняў” імкнецца пераадолець палярызацыю грамадстваў, вярнуць людзям упэўненасць у тым, што ад іх дзеянняў можна нешта залежыць і адыйсці ад падыходу, згодна з якім задача журналіста – толькі апісаць праблему, але не прапанаваць варыянты яе вырашэння, заснаваныя на фактах.
Важна адрозніваць “журналістыку” рашэнняў ад “пазітыўнай” або “актывісцкай” журналістыкі: яна не прасоўвае пэўных ідэй і не канцэнтруецца толькі на гісторыях поспеху ці добрых навінах. Прапаноўваючы гісторыі пра спробы вырашэння грамадскіх праблемаў па свеце, гэты жанр журналістыкі паказвае і іх недахопы або сітуацыі, у якіх найлепшыя намеры не прывялі да сапраўдных зрухаў у грамадстве.
Сустрэча адбудзецца
- 26 кастрычніка (пятніца) ад 14.00 да 18.00 – асноўная частка, па заканчэнні невялікі фуршэт;
- 27 кастрычніка (субота) ад 9.30 да 11.30 – падвядзенне вынікаў, планаванне далейшай працы.
Калі вы зацікавіліся, то просім запоўніць вось гэтую простую форму.
Пра трэнэра:
Джэрэмі Друкер (Jeremy Druker) – выканаўчы дырэктар Transitions, адной з вядучых арганізацый, якія займаюцца развіццём медыя ў Цэнтральнай ды Усходняй Еўропе, і рэдактар аналітычнага часопіса Transitions Online па ўсходнееўрапейскай тэматыцы. Апроч таго, ён з’яўляецца стваральнікам Press Start, першай фандрэйзінгавай пляцоўкі для журналістаў з краін з абмежаванай свабодай слова. Джэрэмі – былы старшыня нагляднага савета Камісіі Фулбрайта ў Празе ды сябар рады ў Novinářská Cena, вядучай прафесійнай узнагароды для журналістаў у Чэхіі. Выпускнік Гарвардскага Ўніверсітэту, ён болей за 25 гадоў жыве ў Празе.
Фота Press Start