• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Марыш стаць фатографам? Станавіся ім ў анлайн-Гарвардзе

    Гарвардскі ўніверсітэт (а дакладней, Старшая школа дызайну) прапануе ўсім зацікаўленым бясплатны анлайн-курс навучання лічбавай фатаграфіі.

    Курс даступны на платформе анлайн-навучання ALISON. Ён складаецца з 13 модулей. Лектарам выступае Дэн Армендарыз, трэвэл-фатограф і распацоўнік Ama­zon Web Ser­vices. Кожны з модулей займае мінімум гадзіну інтэнсіўных заняткаў (у залежнасці ад індывідуальнага тэмпу) плюс патрабуе некалькі гадзін практычнай працы.

    Праграма

    Праграма курсу складаецца з базавых тэхнік фатаграфіі, працы са светам, экспазіцыяй, асаблівасцей характарыстык фотакамеры, працы з колерам і фільтрамі, асаблівасцей праграм для фатографаў і нават ацэнка якасці лічбавай фатаграфіі.

    Каб прайсці такі курс афлайн, студэнты Гарварда выдаткоўваюць 9 тысяч даляраў. Анлайн-курс даступны абсалютна бясплатна.

    Больш інфармацыі alison.com

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці