Літаратурны конкурс для маладых аўтараў і аўтарак (дэдлайн — 1 кастрычніка)
23 жніўня 2023
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчае конкурс да 100-годдзя літаратурнага аб'яднання «Маладняк».
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі, што працуюць у жанрах паэзіі, прозы і крытыкі ў Беларусі і па-за яе межамі.
Мова твораў — беларуская.
Тэматыка твораў не абмежаваная.
Узроставы цэнз конкурсу — 35 гадоў.
Дасылайце тэксты ў фармаце .docx(.doc) на адрас: konkurs.maladniak@gmail.com з пазнакай «Конкурс» і кароткай інфармацыяй пра сябе.
Аб’ём тэкстаў не павінен перавышаць 15 старонак 14‑м кеглем.
ДЭДЛАЙН — 1 кастрычніка 2023 г.
Падвядзенне вынікаў і ўганараванне пераможцаў адбудуцца ў лістападзе 2023 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
У магілёўскага журналіста Барыса Вырвіча адбыўся ператрус. Ён сам на свабодзе
06.12.2023
Кіраўніцтва «Белсату» адказала на абвінавачванні ва злоўжыванні
09.07.2024
«Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме». Псіхолаг Вольга Вялічка напісала кнігу пра свет, якім бачаць яго дзеці палітвязняў
13.12.2023
Што пісала прэса 100 гадоў таму пра абвяшчэнне БНР?
26.03.2024