• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Лічбавая камунікацыя», «Культурныя стратэгіі» і «Стратэгіі фандрайзінга»: новыя курсы ад праграмы ЕС «Культура і Крэатыўнасць»

    Мы звыкліся з тым, што культура - на апошніх старонках. А ці там яе месца? Змяніць звыклую медыйную парадыгму падачы інфармацыі «палітыка-эканоміка-культура-спорт-надвор’е» дапаможа культурна стратэгія, якую варта мець любому сучаснаму медыя. Выпрацаваць культурную стратэгію дапаможа новы адукацыйны курс ад Рагнара Сііла, былога намесніка міністра культуры Эстоніі, а зараз аднаго з кіраўнікоў праекта ЕС «Культура і Крэатыўнасць».  Курсы іншых кіраўнікоў праграмы Ціма Уільямса, курс па стратэгіям фандрайзінга і Анастасіі Нуржынская, курс па лічбавай камунікацыі, таксама дасяжныя на сайце праграмы і бясплатныя для беларускай аўдыторыі.

    Па выніках курсу можна атрымаць дыплом праграмы Еўрапейскага Саюза, — карысны дадатак да рэзюмэ, асабліва для маладых спецыялістаў.

     

    Курс «Лічбавая камунікацыя»

    Для каго гэты курс? Для дырэктараў і супрацоўнікаў, адказных за стратэгічнае планаванне, спецыялістаў па камунікацыі, рэдактараў сайтаў і сацыяльных медыя, творчых прафесіяналаў і культурных менеджараў.

    Курс складаецца з трох частак:

    1. Стратэгіі лічбавай камунікацыі,

    2. Менеджмент вэб-сайта,

    3. Эфектыўнае выкарыстанне сацыяльных медыя.

    «Важна, каб камунікацыйная стратэгія была часткай агульнай стратэгіі арганізацыі. Таму я раю далучыць да распрацоўкі як мага больш супрацоўнікаў», — кажак Анастасія Нуржынская, аўтарка курса.

    Сайт. Сёння любы вэб-сайт існуе ў неверагодна канкурэнтных умовах. У сярэднім карыстальнікі застаюцца на старонцы менш за 8 секундаў, а 55% наведвальнікаў застаюцца за на сайце менш за 15 секундаў. Адпаведна, задача — утрымаць увагу. Дзеля гэтага трэба прапанаваць кантэнт выдатнай якасці. «Ёсць толькі два тыпа інфармацыі, якія шукаюць карыстальнікі, і якія іх прыцягваюць», — кажа А. Нуржынская. Якія гэта віды інфармацыі? Якія тэмы трэба абавязкова «уплесці» у паведамленне на сайце? Як скласці загаловак і эфектыўна выкарыстоўваць трэнды ў сваіх інтарэсах? Адказы гл. у ан-лайн курсе.

    Сацыяльныя медыя. «На кожнае паведамленне аб вашай арганізацыі, давайце аўдыторыі тры карысных факта, — раіць А. Нуржынская. — Арганізуйце конкурсы і апытанні. Асноўны прынцып — быць камунікабельным. Уцягвайце аўдыторыю ў дыялог». Што яшчэ?

    Выкарыстоўваць для пастоў (social media post) наяўны кантэнт ці ствараць новы?

    Што абавязкова павінна быць у кожным пасце?

    Адказы на гэтыя і іншыя пытанні, а таксама спіс карысных рэсурсаў, табліцы для распрацоўкі стратэгіі і натхняльныя прыклады, знойдзеце ў матэрыялах да кароткіх лекцыяў (3 лекцыі = 12 хвілін).

    Пачаць курс «Лічбавая камунікацыя»

     

    Курс «Культурныя стратэгіі» ад Рагнара Сііла

    Для каго гэты курс? Для дзяржаўных служачых, дырэктараў дзяржаўных устаноў і лідараў НДА, уладальнікаў і кіраўнікоў камерцыйных кампаній.

    Як стварыць абагульняючаю і празрыстую культурную стратэгію і навошта яна ўвогуле патрэбная? «Роля ўрадаў і інстытуцыяў не ў тым каб казаць культурным лідарам што рабіць, а ў тым, каб стварыць спрыяльнае асяроддзе, дзе культурныя ініцыятывы змогуць расквітнець», — кажа Рагнар Сііл. Таму культурныя стратэгіі — гэта перад усім інструмент для ўрадаў для міністэрстваў культуры, а таксама для іншых міністэрств — адукацыі, эканомікі, турызма і ўсіх, хто можа паўплываць на культуру ці выкарыстаць культурны рэсурс».

    Неад’емныя часткі любой стратэгіі — гэта місія і бачанне. «Добрая місія ўнікальная і канкрэтная. Бачанне павінна быць амбіцыйным і добра сфармуляваным. Зразумелае, як унутры арганізацыі, так і за яе межамі» — лічыць эксперт. Таму культурную стратэгію нельга проста «copy/paste». Як выпрацаваць такую місію і сфармуляваць яе — падрабязна ў курсе Рагнара Сііла.

    Два самых галоўных слова яго лекцый — «празрыстасць» і «уключанасць». «Калі ў працэс стварэння культурнай стратэгіі ўцягнутыя як мага больш людзей, груп і зацікаўленых аб’яднанняў, дакумент не магчыма праігнараваць. Гэта вымушае ўлады і ўсіх тых, хто прымае рашэнні, разгледзіць і прыняць да ўвагі прапанаваную стратэгію», — кажа Рагнар Сііл. Што яшчэ прапануе эксперт? Адказы на пытанні:

    Як правільна аналізаваць культурную сферу?

    Якія дзве групы людзей павінны быць абавязкова ўключаныя ў працэс стварэння культурнай стратэгіі?

    Якія словы і паняткі лепш выкарыстоўваць для стварэння культурнай стратэгіі?

    Як забяспечыць празрыстасць?

    Якія 5 галоўных мэтаў культурных стратэгіяў існуюць?

    А таксама асобная лекцыя «ад словаў — да справы» і прыклады,- спасылкі на ўдалыя стратэгіі.

    «Культурная стратэгія — гэта не проста «дакумент з міністэрства культуры». Культура павінна быць у сэрцы ўсіх нацыянальных стратэгій, асабліва ў галіне адукацыі і інавацый», — кажа Рагнар Сііл.

    Пачаць курс «Культурныя стратэгіі»

     

    Курс па прыцягненню фінансаў «Стратэгіі фандрайзінга»

    Для каго гэты курс? Для прафесіяналаў, якія займаюцца пошукам фінансавання, дырэктараў арганізацый, лідараў і аўтараў праектаў, якія зацікаўленыя ва ўсталяванні міжнароднага супрацоўніцтва.

    Аўтар курса — Цім Уільямс, дырэктар і ключавы эксперт праграмы ЕС «Культура і Крэатыўнасць», культурны менеджар з вялікім вопытам працы ў міжнародных праектах і арганізацыях.

    Як наладзіць стасункі з міжнароднымі донарамі і фондамі? «Па-першае, трэба настроіцца на доўгую перспектыву. Не магчыма атрымаць усе і адразу, — лічыць Ц. Уільямс. — Донары схільныя да развіцця адносінаў «крок за крокам». Толькі так можна наладзіць даверлівыя стасункі».

    Яшчэ адна асаблівасць, якую трэба ўлічыць. Фонды не схільныя фінансаваць адразу вялікія праекты. Праект на якую суму прапанаваць для першага супрацоўніцтва? «Які не перабольшвае 10–15% гадавога бюджэту вашай арганізацыі», — лічыць эксперт.

    «Не выключана, што супрацоўніцтва паўплывае на вашую арганізацыю і пераменіць яе. Таму, загадзя падумайце, якую галіну вашай працы вы сапраўды хацелі б змяніць з дапамогай новага праекта. У гэтым выпадку патрабаванні донара не стануць для вас нечаканасцю», — кажа Цім Уільямс.

    Таксама ў сваім курсе эксперт дзеліцца ідэямі на тэмы:

    Як скласці спіс патэнцыйных донараў і працаваць з гэтым спісам?

    Як правільна прасоўваць сваю актыўнасць у іншай краіне?

    У чым небяспека стварэння сеткі ці філіяла арганізацыі за межамі краіны і ці варта гэта рабіць для прыцягнення фінансавання?

    У якіх выпадках варта скарыстацца паслугамі прадстаўніка?

    Асаблівасць гэтага курса ў тым, што пададзеная інфармацыя — не проста тэорыя. Сам аўтар шматкроць удзельнічаў у стварэнні фінансавых стратэгій, пошуку і размеркаванні сродкаў на міжнародным узроўні.

    Пачаць курс «Стратэгіі фандрайзінга»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці