Летняя акадэмія ў Варшаве запрашае журналістаў (да 30 красавіка)
Журналісты з Беларусі могуць узяць удзел у Варшаўскай еўраатлантычнай летняй акадэміі (WEASA) з 4 па 15 ліпеня 2016 года.
Гэта платформа для абмену досведам, атрымання інфармацыі, стварэння і развіцця сеткі кантактаў для экспертаў і спецыялістаў з дзяржаў Усходняга партнёрства.
WEASA арганізавана і фінансуецца Еўрапейскай калегіяй у Натоліне, Германскім фондам Маршала, ЗША, і Польска-Амерыканскім Фондам Свабоды.
Сярод тэм школы – еўрапейская інтэграцыя, рэгіянальная палітыка і рэгіянальнае развіццё і іншыя.
Пры адборы кандыдатаў перавага будзе аддавацца спецыялістам, якія маюць прынамсі 5 гадоў досведу працы.
Неабходнай умовай з’яўляецца таксама добрае веданне англійскай мовы.
WEASA аплачвае выбраным кандыдатам выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне.
Заяўкі прымаюцца да 30 красавіка.
Больш падрабязная інфармацыя – ТУТ.