Летнік для студэнтаў-журналістаў у Празе (рэгістрацыя да 6 траўня)
Лагер для журналістаў Journey - інтэнсіўны дзесяцідзённы гадовы курс па журналістыцы, адбудзецца ў Празе з 4 па 14 жніўня 2018. Арганізатары аплочваюць усе выдаткі: транспартныя выдаткі, пражыванне, харчаванне і прадастаўляюць матэрыялы для навучання. Заяўка на ўдзел падаецца анлайн да 6 траўня.
Трэнінг дапаможа ў дасягненні паспяховай кар’еры. Курс складаецца з лекцый і практычных заняткаў, дзе студэнты будуць навучацца ў журналістаў і лідзіруючых міжнародных арганізацый. Для ўдзелу ў праграме запрошаны лектары з BBC, Bloomberg, CNN, the New York Times, ProPublica, Reuters, Storyful, Mashable.com і the Wall Street Journal.
У цэнтры праграмы — лепшыя практыкі і стандарты ў сучаснай журналістыцы. Студэнты абмяркуюць важныя тэмы і паспрабуюць свае навыкі ў практычных занятках пад кіраўніцтвам вопытных рэдактараў. Таксама студэнты на працягу двух дзён будуць рабіць рэпартажы з Прагі, дзе павінны стварыць рэпартажы да дэдлайну. Да канца курса студэнты змогуць рабіць рэпартажы, пісаць аб апошніх навінах, вырабляць артыкула, прытрымліваючыся самых высокіх этычных стандартаў. Кожны студэнт павінен будзе выбраць і напісаць артыкул на пэўную тэму.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
-
студэнты факультэтаў журналістыкі, медыя або сумежных спецыяльнасцяў;
-
павінны скончыць не менш 2‑х акадэмічных семестраў навучання на стацыянары да жніўня 2018;
-
патрабуецца выдатная паспяховасць;
-
патрабуецца валоданне ангельскай мовай;
-
патрабуецца замежны пашпарт, тэрмін прыдатнасці якога заканчваецца не раней за верасень 2019.
Крыніца: bakalafoundation.org