«Летні лекторый» Медыя Акадэміі (28 ліпеня)
Медыя Акадэмія адкрывае новы рэгулярны праект «Летні лекторый» - размовы на самыя гарачыя тэмы медыйнага бізнесу і журналістыкі ў кампаніі з аўтарытэтнымі міжнароднымі экспертамі.
Галоўная мэта «лектары» — абмеркаванне важных для індустрыі тым у максімальна практычным ключы, без непатрэбных тэорый і здагадак.
Пакуль што ўсе сустрэчы ў фармаце «лектары» будуць праходзіць онлайн. Кожнаму, хто зарэгістраваўся, прыйдзе спасылка на Zoom-канферэнцыю.
У пілотным выпуску «лектары» удзельнікі абмяркуюць тры тэмы:
-
Грошы ад чытача: як і на чым можна зарабляць. Экспертам па гэтай тэме выступіць галоўны рэдактар «Украінскай праўды» Сеўгіль Мусаева, якая даўно і паспяхова ўкараняе ў сваім выданні самыя розныя спосабы манетызацыі. Сустрэча адбудзецца 28 ліпеня ў 16:00. Бясплатна зарэгістравацца можна па спасылцы.
-
Журналістыка и актывізм. Галоўны рэдактар расійскага выдання 7х7 Алег Грыгарэнка сутыкнуўся з праблемай размыцця мяжы паміж журналістыкай і актывізмам у сваім выданні. З ім мы пагаворым аб тым, ці сапраўды патрэбныя такія мяжы. Пазначце ў сваім календары дату сустрэчы: 18 жніўня, 17:00. Рэгістрацыя — па спасылцы.
-
Што будзе наступным big thing у медыа, куды рухаецца медыйная індустрыя. Выдавец расійскага РБК Спорт і намеснік галоўнага рэдактара РБК Іван Макараў — адзін з тых, хто пастаянна адсочвае трэнды ў індустрыі, ён гатовы падзяліцца сваімі назіраннямі. Вас чакаюць 25 жніўня ў 17:00. Рэгістрацыя на канферэнцыю — па спасылцы.
Фармат «Лектары» мае на ўвазе кароткі аналіз па тэме і пункт гледжання ад запрошанага эксперта, а далей у кожнага ўдзельніка канферэнцыі будзе магчымасць задаць сваё пытанне эксперту і выказаць сваё меркаваньне. Мадэратарам канферэнцый будзе праграмны дырэктар Медыя Акадэміі — Сяргей Якупаў.