• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Лекцыя «Ключавыя трэнды SMM-2020» адмененая

    Лекцыя будзе карысная мэдыямэнэджэрам, журналістам, блогерам, спэцыялістам па камунікацыі НДА, маркетолягам, PR-спэцыялістам.
     

    Што трэба ведаць інфлюэнсэрам, журналістам і актывістам.

    - Асаблівасьці новых плятформаў.
    Tik­Tok, Reels, Byte, WG: Social, Las­so, Com­mu­ni­ty на Youtube. Як перапакоўваць кантэнт і павялічваць аўдыторыю. Што аўдыторыя шукае на новых плятформах

    - Праца ў мэсэнджэрах і закрытых групах.
    Чаму людзі ў 2020 аддаюць перавагу закрытым каналам камунікацыі. Як прасоўваць кантэнт у тэлеграме і What­sapp. Як выбудоўваць інфраструктуру ў сацсетках

    - Праграмы і прылады для:
    1) плянаваньня кантэнту
    2) генэрацыі трафіку
    3) аналітыкі
    4) таргетынгу

    - Трэндавыя фарматы кантэнту, найлепшы час для постынгу, і іншыя карысныя штукі. Стварэньне масак на Інстаграме, выкарыстаньне лінку ў профілі для трафіку (празь linkin.bio або Link­Tree).

    Франак Вячорка — віцэ-прэзыдэнт Dig­i­tal Com­mu­ni­ca­tion Net­work, аналітык лічбавых стратэгіяў U.S. Agency for Glob­al Media, Vaclav Hav­el Fel­low на Радыё Свабода. Франак Вячорка скончыў Amer­i­can Uni­ver­si­ty ў Вашынгтоне і Варшаўскі унівэрсытэт. Чытае лекцыі па лічбавых мэдыя і камунікацыях.

    Адмысловыя госьці:
    Telegram: Ігар Лосік (РБ Головного Мозга, Протесты в Мире)
    Tik­Tok: Павал Аксіновіч (Радыё Свабода)

    Бясплатная лекцыя адбудзецца ў крэатыўнай прасторы SPACE з 19 да 21й гадзіны.

    Рэгістрацыя

    Падзея арганізаваная беларускім аддзелам Dig­i­tal Com­mu­ni­ca­tion Net­work з удзелам Радыё Свабода.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці