Трэнінг-курс ад Azbuka media «Трэнды ў сацсетках і дэзінфармацыя ў іх» (дэдлайн — 20 траўня)
Падчас курса «Трэнды ў сацсетках і дэзінфармацыя ў іх» арганізатары плануюць спалучыць два аспекты паводзін і кіравання сацыяльнымі сеткамі: камерцыйны і аспект медыяпісьменнасці. Удзельнікі змогуць адначасова адпрацаваць уменні SMM, таргетолага і фактчэкера.
Курс праводзіцца фактчэкінгавай ініцыятывай Azbuka media. Мова курса — руская. Удзел бясплатны.
Праграма складаецца з 5 вебінараў і хатняга (выпускнога) задання.
Папярэднія тэмы і даты вебінараў (час: Вільня-Рыга-Мінск)
- 6 чэрвеня, 19:00 — 20:30 — Што сёння адбываецца ў асноўных сацсетках: Instagram, Facebook, «ВКонтакте», Tiktok, Youtube, Telegram. Агульны агляд трэндаў карыстацкіх паводзін.
- 11 чэрвеня, 19:00 — 20:30 — Запатрабаваны кантэнт у сацыяльных сетках: як знайсці сувязь з аўдыторыяй?
- 13 чэрвеня, 19:00 — 20:30 — Цёмны бок SMM: як маніпулююць кантэнтам для павышэння яго бачнасці. Верыфікацыя кантэнту.
- 18 чэрвеня, 19:00 — 20:30 — Штучны інтэлект: саюзнік або супернік? Ад дапамогі ў стварэнні кантэнту да з’яўлення дыпфейкаў.
- 20 чэрвеня, 19:00 — 20:30 — Інфармацыйная гігіена, экалогія інфармацыі ў сетцы. Фактчэкінг.
- 21 чэрвеня — 30 чэрвеня — Самастойная праца над выпускнымі праектамі (дызайн, SMM-прадукт, стратэгія прасоўвання, даследаванне навіны на дакладнасць — любы варыянт на выбар), тэарэтычны тэст.
- 2 ліпеня, 19:00 — 20:30 — Прэзентацыя выпускных работ.
Удзельнікі, якія паспяхова завершаць курс, атрымаюць міжнародны сертыфікат і магчымасці праходжання стажыроўкі (з наступным працаўладкаваннем — колькасць месцаў абмежаваная).
Як прыняць удзел?
Запоўніць АНКЕТУ не пазней за 20 траўня 2024 года.
Больш інфармацыі пра курс — па спасылцы
Па любых пытаннях пішыце на email info@azbukamedia.com