• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Курс па лічбавай журналістыцы для медыяспецыялістаў з Усходняй Еўропы (да 5 красавіка)

    Медыяспецыялісты з Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана могуць узяць удзел у курсе "Лічбавая журналістыка для Ўсходняй Еўропы 2016" і набыць новыя навыкі ў сферы анлайн-пошуку і Інтэрнэт-бяспекі, візуалізацыі дадзеных, фатаграфіі і відэа.

    Курс складаецца з навучання ў Германіі і адукацыйнага анлайн-модуля для самастойнай працы. Удзельнікі курсу ўдасканаляць свае тэхнічныя навыкі і абмяркуюць сучасныя праблемы медыяэтыкі.

    Значную ролю грае абмен набытымі ведамі з калегамі ў сваёй краіне.

    Тэматычныя блокі курсу:

    Відэа- і фотажурналістыка ў мабільным Інтэрнэце;
    Пошук для расследавання;
    Інфаграфіка і візуалізацыя дадзеных;
    Лічбавая бяспека.

    Першы этап адукацыйнага курсу пройдзе ў Гамбургу з 15 па 26 траўня і ўяўляе інтэнсіў з лекцыямі, практычнай працай у групах, наведваннем ньюсрумаў, якія працуюць з інавацыйнымі падыходамі.

    Другі этап уключае вэбінары (віртуальныя лекцыі) з міжнароднымі спікерамі і інтэрнэт-экспертамі.

    Дыстанцыйнае навучанне пройдзе з 29 траўня па 15 ліпеня 2016 года — па 5 гадзін на тыдзень.

    Праграма спансуецца ўрадам Германіі. Удзельнікі курсу атрымаюць стыпендыяльныя гранты на пакрыццё транспартных выдаткаў, кошту навучання. Арганізатары забяспечваюць пражыванне ў гатэлях або гасцявых доміках, а таксама пакрываюць харчаванне навучэнцаў.

    Патрабаванні да кандыдатаў:

    - быць рэдакцыйным журналістам або фрылансерам;

    - быць зацікаўленымі ў новых тэхнічных магчымасцях анлайн-пошуку і публікацыі ў Сеціве;

    - добра валодаць вуснай, пісьмовай ангельскай мовай і інш.

    Набор удзельнікаў ажыццяўляецца да 5 красавіка 2016 года.

    Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды.

    Падрабязнасці — тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці