Курс для журналістаў «Верыфікацыя ў эпоху Інтэрнэту» (да 20 студзеня)
Гэта ўжо другі сэмінар у межах праграмы навучання процідзеянню фэйкавай інфармацыі: першы адбыўся 14−16 кастрычніка 2016 года таксама ў Менску.
Мэта трэнінгу — навучыць журналістаў беларускіх выданняў сродкам і праграмным інструмэнтам праверкі інфармацыі на сапраўднасць, своечасова і апэратыўна выкрываць фэйкі.
У выніку трэнінгу ўдзельнікі навучацца:
— хутка спраўджаць візуальнае змесціва (фота ды відэа) ў Сеціве
— аналізаваць профілі ў сацыяльных сетках для вызначэньня ступені верагоднасці інфармацыі, апублікаванай ад імя акаўнтаў
— рабіць адрозненьне між фэйкавымі навінамі ды замоўнымі матэрыяламі
— рэагаваць на сытуацыі, калі рэдакцыя памылкова публікуе фэйкавую навіну
— карыстацца з сучасных інструмэнтаў спраўджэння інфармацыі, якія ўжываюць такія вядомыя рэдакцыі ды каманды расьледнікаў як Bellingcat, Buzzfeed, Vice News іпд.
Узяць удзел у варштаце можа які-кольвечы журналіст, які актыўна працуе ў Беларусі і хоча палепшыць якасць свайго змесьціва.
Апроч таго, рэдакцыі беларускіх мэдыяў могуць замовіць асабісты трэнінг на сваёй пляцоўцы на 6 або 7 лютага, дзе змогуць прапрацаваць з трэнэрам пытанні, якія датычаць спраўджэння інфармацыі, спэцыфічныя для рэдакцыі.
__________________________________________________________________________________
Рэгістрацыя
Для таго, каб заявіцца на трэнінг, просім да 20 студзеня запоўніць форму вось тут. Каб замовіць асабістую кансультацыю ў рэдакцыі — просім пакінуць заяўку тут.
Арганізатары скантактуюцца з абранымі ўдзельнікамі варштату/замоўнікамі асабістых рэдакцыйных кансультацый да 23 студзеня.
Усе пытаньні кіруйце, калі ласка, на адрас alaksiej.lavoncyk@tol.org.
__________________________________________________________________________________
Трэнэры:
Тарас Ількіў — журналіст і рэдактар з дзевяцігадовым вопытам работы ў онлайн-медыя. Прапрацаваў у найбуйнейшым ўкраінскім навінавым выданні Корреспондент.net шэсць гадоў, адкуль звольніўся разам з усёй рэдакцыяй у лістападзе 2013 года. У 2014‑м разам з былымі калегамі па Карэспандэнту запускаў праект Новы Час, дзе да канца 2015 працаваў кіраўніком навінавага аддзела.
Зараз працуе як трэнер і кансультант у галіне онлайн-медыя, а таксама займаецца ўласнымі праектамі. Скончыў праграму DFJ ў Магілянскай школе журналістыкі, таксама праходзіў вучобу ў лонданскім офісе Reuters.
Віталь Мароз займае пасаду кіраўніка праграм новых медыя ў «Інтерньюз-Украіна», адной з самых медыйных грамадскіх арганізацый ва Украіне.
У Інтерньюз-Украіна ён адказвае за развіццё інавацыйных адукацыйных праектаў для журналістаў. Праводзіць навучанне і развівае праграмы, нацэленыя на працу онлайн-ЗМІ, сацыяльных медыя, лічбавай камунікацыі і лічбавай бяспекі.
У 2015 годзе разам з камандай запусціў праект Verify.org.ua для праверкі інфармацыі, у лістападзе 2016 запусціў онлайн-курс па верыфікацыі для журналістаў з постсавецкай прасторы. Курс вядзецца на рускай мове. Twitter: @insider_ua
__________________________________________________________________________________
Праграма
Заўважце, калі ласка, што праграма можа нязначна мяняцца ў залежнасьці ад ступені прасунутасьці ўдзельнікаў, адабраных на варштат
Дзень першы, пятніца, 03 лютага 2017
09.30 — 10.00 — Ранішняя кава
10.00 — 10.30 — Знаёмства удзельнікаў і трэнераў. Задачы трэнінгу.
10.30 — 11.30 — Як інфармацыйная прастора ў эпоху Інтэрнэту стала пляцоўкай для маніпуляцый. Роля рэдактара ў інфармацыйнай прасторы — Віталь Мароз
11.30 — 11.45 — Кава-паўза
11.45- 12.45 — Фэйкі або маніпуляцыі. Як цыркулюе недакладная інфармацыя — Тарас Ількіў
12.45- 13.30 — Галоўныя пытанні верыфікацыі кантэнту. Як правяраць візуальны кантэнт з дапамогай зваротнага пошуку. Інструменты — Віталь Мароз
13.30 — 14.30 — Абед
14.30 — 15.30 — Як правяраць візуальны кантэнт з дапамогай зваротнага пошуку. Роля геалакацыі — Віталь Мароз
15.30 — 16.45 — Практыка: Пошук і аналіз свежых прыкладаў фэйкавых, непраўдзівых і маніпулятыўныя навінаў — Тарас Ількіў
16.15 — 16.30 — Кава-паўза
16.30 — 17.30 — Пошук і праверка інфармацыі ў сацыяльных сетках (Facebook, Twitter, Instagram). Крытэры пэўнасці інфармацыі ад карыстальнікаў. Практыка — Віталь Мароз
Дзень другі, cуббота, 04 Лютага 2017
09.30 — 10.00 — Ранішняя кава
10.00 — 11.15 — Працяг. Пошук і праверка інфармацыі ў сацыяльных сетках (Facebook, Twitter, Instagram). Практыка — Віталь Мароз
11.15 — 11.30 — Кава-паўза
11.30 — 12.30 — Чаму трэба чытаць канкурэнтаў і як аналіз аўдыторыі дапамагае шукаць тэмы і пісаць артыкулы — Тарас Ількіў
12.30 — 13.30 — Пошук і праверка відавочцаў падзей у Інтэрнэце. Дадатковыя сэрвісы — Віталь Мароз
13.30 — 14.15 — Абед
14.15 — 15.30 — Што такое news judgment. Як дыягнаставаць гарачыя тэмы і выконваць баланс меркаванняў — Тарас Ількіў
15.30 — 15.45 — Кава-паўза
15.45 — 17.30 — Журналісцкія стандарты як абарона ад маніпуляцый: як зрабіць збалансаваны матэрыял. Практыка — Тарас Ількіў
Дзень трэці, нядзеля, 05 лютага 2017
09.30 — 10.00 — Ранішняя кава
10.00 — 11.30 — Асноўныя метады прапаганды. Слоўнік прапагандыста. Як працуе прапаганда на постсавецкай прасторы? — Віталь Мароз
11.30 — 11.45 — Кава-паўза
11.45 — 13.30 — Што трэба і што ня трэба рабіць, калі вы апублікавалі недакладную інфармацыю — Тарас Ількіў
13.30 — 14.15 — Абед
14.15 — 15.15 — Магчымасці верыфікацыі з дапамогай інструментаў геалакацыі — Виталь Мароз
15.15 — 16.15 — Практыка з інструментамі геалакацыі
16.15 — 16.30 — Кава-паўза
16.30 — 17.00 — Вынікі. Пяць галоўных саветаў для працы ва ўмовах маніпуляцый у Інтэрнэце — Тарас Ількіў