Крэш-курс ад Алеся Залеўскага «Як эфектна выступаць перад публікай і не баяцца відэакамеры» (5 снежня)
Установа «Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў Медыятрэнер» запрашае медыйшчыкаў, відэаблогераў, PR-спецыялістаў, публічных асобаў і актывістаў, якія часта камунікуюць з журналістамі ці выступаюць offline, на крэш-курс Алеся Залеўскага «Як эфектна выступаць перад публікай і не баяцца відэакамеры».
Усяго за дзве гадзіны вы атрымаеце карысныя для любога выступоўцы навыкі:
- як пераадолець боязь відэакамеры і вялікай аўдыторыі;
- гаварыць зразумела для ўсіх і проста для сябе;
- зоркай ззяць перад камерай, хаця навокал глуха і нічога не адбываецца;
- ствараць безадмоўны «план B» выступу (калі асноўны не спрацоўвае);
- пераўтвараць форс-мажор на івэнце ў поспех;
- разумець уласны body language.
Асобна будзе разгледжана тэма працы з аўдыторыяй: як уцягваць яе ў працэс камунікацыі, рэагаваць на троляў і ўмела «упісвацца» ў любое месца і супольнасць.
Падчас крэш-курса будзе магчымасць праверыць сябе на практыцы ў цэлым і скарыстацца асобнымі інструментамі.
Сустрэча адбудзецца ў чацвер 5 снежня 2019 г. з 18.30 да 20.30 у кавярні «Каўка» па адрасе: Мінск, Кастрычніцкая, 16.
Кошт квіткоў на крэш-курс складае ад 6 да 10 рублёў у залежнасці ад часу рэгістрацыі. Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Набыць квіток можна ТУТ
Пра трэнера:
Алесь Залеўскі — журналіст, медыяменеджар, мадэратар і вядоўца публічных мерапрыемстваў. Быў сярод першых, хто ставіў працу ньюзрума на «Белсаце» ў Варшаве, вядоўцам галоўных навінаў, аўтарам і вядоўцам «Людскіх справаў» — праграмы, якая першай на «Белсаце» мела больш за 1 млн праглядаў. Адзін з прадзюсараў беларускай трагікамедыі «Гараш», некалькіх музычных кліпаў і міжнародных дакументальных праектаў. Выступаў вядоўцам эфіраў «Выбары-2010», Дзён Волі і «Дэбаты-2019».
Дадатковая інфармацыя: па ўсіх пытаннях адносна адукацыйных курсаў і лекцый звяртайцеся на адрас: medyjatrener@gmail.com