• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кошыцэ — Крэатыўны горад ЮНЕСКА — прапануе медыя-мастакам праграму 2‑месячнага знаходжання, Славакія (дэдлайн 25 ліпеня)

    Кошыцэ — Крэатыўны горад ЮНЕСКА — прапануе медыя-мастакам праграму 2‑месячнага знаходжання, #Славакія

    Гэтая спецыяльная #рэзідэнцыя імкнецца стварыць прастору для медыя-творцаў для распрацоўкі ўласнага мастацкага праекта. Можна стварыць новы праект або працягнуць працу над чымсьці ў стадыі распрацоўкі, змяніўшы перспектыву і падпадаючы пад тэму паралельнага оўпэнколу «Змена паводзін».

    Для каго: #творцы ў сферы #медыя-#мастацтва, якія нарадзіліся, жывуць або працуюць у любым з крэатыўных гарадоў ЮНЕСКА  (у спісе ёсць такія гарады, як Вільнюс, Каўнас, Львоў, Гдыня, Кракаў, Лодзь, Грац, Тбілісі і многія іншыя). 

    Калі: 16 кастрычніка – 16 снежня 2022. 

    Арганізатары: НДА «Крэатыўная індустрыя Кошыцэ» – каардынацыйны цэнтр Крэатыўнага горада медыямастацтва ЮНЕСКА, і K.A.I.R. (Кошыцкая праграма арт-рэзідэнцыі).

    Ключавыя пытанні ў межах тэмы:
    — Якія змены ўносяць тэхналогіі ў наша разуменне маральных, сацыяльных і палітычных дзеянняў?
    — Як гэта ўплывае на саму форму дзеяння, успрыманне дзейнасці, гарызонт дасяжных магчымасцей?
    — Як гэтыя змены ў паводзінах, выкліканыя тэхналогіямі, уплываюць на ўяўленне аб нашых супольнасцях, нашай ідэнтычнасці, нашай чалавечнасці?

    Прадастаўляецца:
    — Стыпендыя 2000 EUR.
    — Транспартныя выдаткі.
    — Размяшчэнне ў Кошыцэ і доступ да студыі ў KAIR.
    — Бюджэт на тэхнічную вытворчасць (да 4000 EUR).
    — Магчымасць удзельнічаць у мастацкім і грамадскім жыцці горада.

    Дэдлайн: 25 ліпеня

    Падрабязнасці і заяўка

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці