• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс журналісцкіх расследаванняў TRACE (да 31 студзеня)

    Міжнародны конкурс TRACE створаны для заахвочвання аўтараў, якія ў сваіх артыкулах расследуюць камерцыйнае хабарніцтва з мэтай прасоўвання камерцыйнай празрыстасці. Артыкулы могуць апісваць фактычныя парушэнні закона, а таксама канфлікты інтарэсаў. TRACE прызнае што карупцыя і хабарніцтва з'яўляюцца асноўнымі перашкодамі на шляху эканамічнага развіцця і хоча ўзнагародзіць журналістаў, чые артыкулы вывелі гэта на ўсеагульны агляд. Пераможца ў кожнай катэгорыі атрымае прыз - 10 000$. Апошні тэрмін падачы артыкулаў - 31 студзеня.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/konkurs-zhurnalistskix-rassledovanij-trace.jpg

    Калі ў артыкула больш чым адзін аўтар, то прыз будзе падзелены адпаведным чынам. Суддзі таксама могуць вылучыць яшчэ адну працу, якую лічаць годнай узнагароды. Кожнаму аўтару будзе аплачана паездка ў Кембрыджскі ўніверсітэт на канферэнцыю, падчас якой будуць узнагароджаны пераможцы конкурсу.

    Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

    • журналісты, ці блогеры, грамадзяне любой краіны4

    • артыкулы, якія могуць удзельнічаць у конкурсе павінны з’явіцца ў друку, ці быць апублікаваныя ў інтэрнэце ў плыні 2017 года;

    • артыкул павінен быць на ангельскай мове, або суправаджацца перакладзенай копіяй;

    • калі праца размешчана на афіцыйным навінавым сайце, то гэта павінна быць арыгінальная праца.

    Заяўка падаецца на электронную пошту Кейтлин Сеймур cseymour@TRACEinternational.org, куды неабходна адправіць копію артыкула і заяўку на ўдзел.

    Крыніца: traceinternational.org

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці