Конкурс журналiсцкiх прац “Найлепшы журналіст-барацьбіт з дыскрымінацыяй у Беларусі, 2016” (да 30 лістапада)
Культурніцкая ЛГБТ-арганізацыя Паўночных краінаў ТУПІЛАК сумесна з ініцыятывай “Журналісты за талерантнасць” і сайтам Gaypress у пяты раз абвяшчае прафесійны конкурс на найлепшы журналісцкі матэрыял на антыдыскрымінацыйную праблематыку.
Аўтары найлепшых друкаваных і iнтэрнэт-артыкулаў і/ці фота-аўдыё-відэа рэпартажаў, якія прасоўваюць ідэю роўнасці і недыскрымінацыі ўразлівых сацыяльных групаў у беларускім грамадстве, будуць абвешчаныя ў Міжнародны дзень правоў чалавека — 10 снежня 2016 года.
Пераможца конкурсу атрымае адмысловую ўзнагароду, а таксама будзе мець магчымасць наведаць ЛГБТ-арганізацыі ў Стакгольме з мэтай падрыхтоўкі тэматычных публікацыяў на працягу 2017 года.
Чакаецца, што конкурсныя матэрыялы павінны з’явіцца ў прэсе ў перыяд з 1 лістапада 2015 г. па 31 кастрычніка 2016 года. Матэрыялы конкурсу маюць быць скіраваныя на разгляд журы на электронны адрас gayjour@gmail.com не пазней за 30 лістапада 2016 года.