• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс творчых прац — New Media Writing Prize (да 30 лістапада)

    New Media Writing Prize прымае захапляльныя і крэатыўныя гісторыі, якія аб'ядноўваюць розныя фарматы, платформы і лічбавыя сродкі мас-медыя. Прэмія заахвочвае і прасоўвае творчыя медыя-артыкулы. Дэдлайн 30 лістапада 2018.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/snimok_21.png

    Uni­corn Stu­dent Award. Прэмія для студэнтаў. Прыз — аплачваная трохмесячная стажыроўка ў Uni­corn Train­ing, Англія. Калі пераможца не можа стажыравацца, прыз — 560€.

    if: book UK New Media Writ­ing Prize. Прымаецца праца (мастацкая або дакументальная), напісаная адмыслова для чытання на кампутары (PC/Mac), і на смартфонах, планшэтах. Гэта можа быць аповед, раман, паэма, дакументальная праца з выкарыстаннем слоў, малюнкаў, відэа ці анімацыі, узаемадзейнічае з аўдыторыяй. Інтэрактыўнасць — ключавы момант сучасных работ у СМІ. Прыз — 1100€.

    The Gorkana Jour­nal­ism Award. Прымаюцца інавацыйныя гісторыі, у аснове якіх — рэальныя падзеі. Прымаюцца дакументальныя працы, мультымедыйныя работы і сур’ёзныя гульні. Работы павінны сумяшчаць новыя медыя тэхналогіі і платформы. Прыз — 840€.

    The Dot Award. Працы дадзенай катэгорыі не павінны быць тэхнічна складанымі, але павінны быць арыгінальнымі літаратурнымі працамі, натхнёнымі на стварэнне магчымасцямі інтэрнэту, блогаў, сацыяльных сетак. Прыз — 560€.

    Патрабаванні да канкурсантаў і канкурсантак:

    • Прымаць удзел могуць студэнты, прафесіяналы, мастакі, пісьменнікі, распрацоўшчыкі, дызайнеры, энтузіясты.

    • Конкурс міжнародны, прымаць удзел могуць грамадзяне ўсіх краін.

    • Усе работы павінны быць на англійскай мове.

    Крыніца: newmediawritingprize.co.uk

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці