• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс стыпендый EU4Belarus — SALT‑2 (дэдлайн 30 чэрвеня)

    Для беларускіх студэнтаў і студэнтак, абітурыентаў і абітурыентак ва ўніверсітэтах Літвы, Латвіі, Польшчы і Чэхіі.

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT-II (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае конкурс заявак на атрыманне стыпендый на навучанне ва ўніверсітэтах Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы для беларускіх студэнтаў і студэнтак, а таксама абітурыентаў і абітурыентак, якія знаходзяцца пад пераследам з‑за сваёй грамадска-палітычнай пазіцыі ці дзейнасці, або ўжо падвергліся рэпрэсіям (у тым ліку, калі рэпрэсіі адбыліся ў дачыненні да іх бацькоў або законных прадстаўнікоў, калі гэта напрамую закранула заяўнікаў), пачынаючы з 2020 года.

    Хто можа прэтэндаваць на стыпендыі

    Беларускія студэнты і студэнткі, а таксама абітурыенты і абітурыенткі, якія:

    • пачалі вочнае навучанне на праграмах бакалаўрыяту або магістратуры ва ўніверсітэтах Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы не раней за 2020/2021 навучальны год;

    • ці ў дадзены момант плануюць паступленне ў вышэйшую навучальную ўстанову Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы.

    Памер і працягласць стыпендыі

    • 450 еўра у месяц (стыпендыя выплачваецца 10 навучальных месяцаў у годзе)

    • Тэрмін падтрымкі – 2 акадэмічныя гады (або да заканчэння аднаго поўнага цыкла навучання па праграме бакалаўрыяту або магістратуры, які заканчваецца раней)

    Рэгламент правядзення конкурсу

    Для ўдзелу ў конкурсе неабходна не пазней за 30 чэрвеня 2023 г. запоўніць анкету і прыкласці пацвярджальныя дакументы:

    • сведчанні знаходжання ў зоне рызыкі або рэпрэсій (пратаколы затрымання, рашэнні суда, загад аб адлічэнні, публікацыі ў СМІ і т.п.);

    • рэкамендацыйны ліст ад няўрадавай арганізацыі, арганізацыі беларускага прадэмакратычнага руху ці прадстаўніка/прадстаўніцы грамадзянскай супольнасці. Рэкамендацыя абавязковая пры адсутнасці дакументальных пацвярджэнняў рэпрэсій, а калі дакументы ёсць, то падаецца па жаданні;

    • даведку з універсітэта аб статусе студэнта/студэнткі, атрыманая не раней, чым за месяц да падачы заяўкі, або пацвярджэнне падачы дакументаў ва ўніверсітэт для паступлення (падыдзе любая наяўная ў вас інфармацыя, калі рашэння аб залічэнні яшчэ няма).

    Заяўкі на атрыманне стыпендыі будуць ацэньвацца на падставе інфармацыі, прадстаўленай у анкеце, а таксама правярацца на адпаведнасць патрабаванням да запаўнення анкеты і дакладнасць прадстаўленых дадзеных.

    Адборачная камісія складаецца з прадстаўнікоў_ц Cen­tral Project Man­age­ment Agency і Кансорцыўма арганізацый беларускай грамадзянскай супольнасці. У выпадку неабходнасці будуць прыцягвацца знешнія незалежныя эксперты.

    Кандыдаты і кандыдаткі будуць праінфармаваны аб выніках першага этапа конкурсу (і ў выпадку паспяховага яго праходжання запрошаны на матывацыйнае сумоўе) не пазней за 15 ліпеня 2023 г.

    Падрабязней аб рэгламенце

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці