• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс #stophateby сярод рэдакцыяў беларускіх СМІ (да 12 снежня)

    Праваабарончая ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць” абвяшчае прафесійны конкурс #stophateby на званне найбольш талерантнай, сацыяльна адказнай і прыязнай да ўразлівых групаў рэдакцыі 2018 года.

    Запрашаем чытачоў/слухачоў/гледачоў і журналістаў вылучаць рэдакцыі беларускіх СМІ, якія запомніліся ў 2018 годзе сваёй годнай неабыякавай пазіцыяй па абароне роўнасці і правоў прадстаўнікоў уразлівых сацыяльных групаў, а таксама супраць замоўчвання праблемаў і выклікаў, з якімі яны сутыкаюцца.

    Намінацыйныя лісты на конкурс #stophate­by маюць утрымліваць назвы і спасылкі на пэўныя матэрыялы гэтых рэдакцыяў, праграмы або рубрыкі, якія спрыялі сёлета лепшай бачнасці, а таксама барацьбе з варожасцю і дыскрымінацыяй ўразлівых сацыяльных групаў у Беларусі.

    Дзеля вылучэння рэдакцыі на конкурс неабходна накіраваць ад свайго імя сціслы намінацыйны ліст з пазнакай #stophate­by на адрас info@j4t.by да 12 снежня 2018 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці