Конкурс сацыяльнай рэкламы на тэму “Акадэмічныя свабоды ў Беларусі”
Грамадская ініцыятыва "Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў" і закрыты беларускімі ўладамі Праваабарончы цэнтр "Вясна" абвяшчаюць конкурс сацыяльнай рэкламы на тэму “Акадэмічныя свабоды ў Беларусі”. Чакаюцца працы, дзе гаворка ідзе пра актуальныя праблемы студэнцтва і/ці натхненне і матывацыю для змены ўніверсітэтаў да лепшага. Журы ніяк не абмяжоўвае ўдзельнікаў і ўдзельніц: мемы, вірусныя ролікі, стрытарт. Апошні тэрмін падачы - 25 кастрычніка (23.59).
Намінацыі і прызы:
- Візуальная рэклама для размяшчэння ў метро (ад 1 да 1.5 м у вышыню і ад 1 да 2 м у даўжыню). Прызавы фонд: 150 BYN
- Відэаролік. Прызавы фонд: 300 BYN
- Друкаваная прадукцыя (брашуры, закладкі, каляндарыкі, паштоўкі і г.д.). Прызавы фонд: 100 BYN
- Малюнак для сацыяльных сетак. Прызавы фонд: 100 BYN
Усе работы неабходна дасылаць у фарматах .pdf або .png на пошту academicfreedomsby@gmail.com да 23.59 25.10. Журы з арганізацый створыць шорт-ліст работ, а пасля анансуе галасаванне глядацкіх сімпатый. Анлайн-галасаванне будзе адбывацца ў суполцы: vk.com/zbsunion (сачыце за хэштэгам #AcademicFreedomsBY). Усе ўдзельнікі і ўдзельніцы, патрапіўшыя ў шорт-ліст, атрымаюць падарункі ад партнёрскіх арганізацый.