• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс рукапісаў да 100-годдзя Васіля Быкава (дэдлайн — 1 чэрвеня)

    Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і сайт Bellit.info запрашае паўдзельнічаць у Літаратурным конкурсе да 100-годдзя Васіля Быкава.

    Літаратурны конкурс да 100-годдзя Быкава

    Выява: Bellit.info

    Да ўдзелу запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі да 35 гадоў, што працуюць у жанрах:

    - прозы,

    - эсэістыкі,

    - публіцыстыкі.

    Мова твораў — беларуская, тэматыка твораў не абмежаваная.

    Прыз для пераможцы — выданне кнігі.

    Як паўдзельнічаць?

    Дашліце рукапіс сваёй кнігі ў фармаце .docx(.doc) на адрас: bellit.info@gmail.com з пазнакай «Конкурс», а таксама далучыце анатацыю будучай кнігі, сваё фота і кароткую аўтабіяграфію. Аб’ём рукапісу не абмяжоўваецца.

    Падсумаванне вынікаў і абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца 19 чэрвеня, у дзень народзінаў Васіля Быкава.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці