• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс фатаграфій на тэму правоў чалавека (дэдлайн — 1 жніўня)

    Pho­tog­ra­phy 4 Human­i­ty праводзіць міжнародны конкурс фатаграфіі на тэму абароны правоў чалавека. Сёлетні конкурс прысвечаны кліматычнай справядлівасці.

    Школьніцы стаяць у закінутым партовым горадзе побач з інсталацыяй, якая паказвае месца, дзе раней знаходзілася Аральскае мора. Гэтае фота пераможца 2023 года. Аўтар: Крысціна Вараксіна

    На гэты конкурс прымаюцца работы як прафесійных фатографаў, так і аматараў.

    «Мы лічым, што змена клімату гэта праблема правоў чалавека, таму мы шукаем выявы, якія паказваюць людзей, якія пацярпелі ад эскалацыі кліматычнага крызісу», — адзначаюць арганізатары.

    Вітаюцца выявы людзей, якія пацярпелі ад кліматычнага крызісу, у тым ліку кліматычных бежанцаў, або абаронцаў клімату.

    Пераможца конкурсу атрымае 5 000 долараў ЗША.

    Працы лаўрэатаў прэміі Pho­tog­ra­phy 4 Human­i­ty Glob­al Prize 2024 года 10 фіналістаў і 20 ганаровых удзельнікаў будуць выстаўленыя ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, а таксама на сайце UN.org.

    Заяўкі прымаюцца да 1 жніўня 2024 года.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Больш інфармацыі пра конкурс па спасылцы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці