• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс на падтрымку міні-праектаў, накіраваных на супольную дзейнасць

    Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава сумесна з партнёрскімі арганізацыямі абвяшчае конкурс на падтрымку сумеснай дзейнасці, накіраванай на абарону грамадскіх інтарэсаў на мясцовым, рэгіянальным або нацыянальным узроўні; абарону правоў чалавека, у тым ліку грамадзянскіх, палітычных, сацыяльных, эканамічных, культурных і іншых правоў, а таксама на садзейнічанне магчымасці ўразлівых груп карыстацца сваiмі правамі.

    Калі: панядзелак, 17 кастрычніка 2016 — нядзеля, 15 студзеня 2017

    Арганізатар: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава

    Кантакт: ( )

    Конкурс на падтрымку міні-праектаў, накіраваных на супольную дзейнасць ў абарону грамадскіх інтарэсаў на мясцовым, рэгіянальным або нацыянальным узроўні.

    Асноўнай мэтай конкурсу з’яўляецца ўзмацненне патэнцыялу мясцовых НДА, ініцыятыў (у тым ліку — праваабарончых) і/ці асобных грамадскіх актывістаў, журналістаў і праваабаронцаў для спрыяння станоўчым доўгатэрміновым і ўстойлівым зменам у сітуацыі з правамі чалавека і працэсам удзелу ў прыняцці рашэнняў у краіне.

    Удзел у конкурсе могуць прымаць зарэгістраваныя або незарэгістраваныя беларускія НДА і ініцыятывы. Прыярытэтнымі з’яўляюцца праекты, якія будуць рэалізоўвацца дзвюма ці болей НДА і/ці ініцыятывамі, якія працуюць у Беларусі.

    Прыярытэтнымі з’яўляюцца заяўкі, пададзеныя рэгіянальнымі або мясцовымі арганізацыямі ці ініцыятывамі. Асабліва вітаецца ўдзел актывістаў, журналістаў і праваабаронцаў, якія падвяргаліся пераследу з боку ўладаў у сувязі з негвалтоўнай дзейнасцю ў абарону грамадскіх інтарэсаў і цяпер гатовыя да ўдзелу ў жыцці грамадзянскай супольнасці.

    У рамках конкурса могуць быць падтрыманыя праекты, якія прадугледжваюць дзейнасць, накіраваную на абарону грамадскіх інтарэсаў на мясцовым, рэгіянальным або нацыянальным узроўні, у тым ліку:

    • Ініцыятывы, накіраваныя на прасоўванне дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства права праз вырашэнне такіх праблем, як дыскрымінацыя, сістэматычныя парушэнні правоў чалавека, парушэнні правоў людзей з інваліднасцю, абарона праваабаронцаў, або праз павышэнне інфармаванасці насельніцтва ў цэлым аб праблемах, існуючых у грамадстве;
    • Праекты, накіраваныя на павышэнне патэнцыялу грамадзянскай супольнасці Беларусі ў цэлым і арганізацый грамадзянскай супольнасці ў прыватнасці, у тым ліку на падтрыманне і развіццё здольнасці арганізацый і ініцыятыў дзейнічаць у абарону дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона на працягу доўгага перыяду рэпрэсій, і на развіццё беларускай грамадзянскай супольнасці ў цэлым.

    Прыярытэтнымі для падтрымкі з’яўляюцца праекты, якія маюць на мэце атрымаць доўгатэрміновыя пазітыўныя вынікі ці ўносяць станоўчыя змены ў агульную сітуацыю з правамі чалавека ў краіне.

    Не могуць прымаць удзел у конкурсе камерцыйныя і рэлігійныя арганізацыі, палітычныя партыі і палітычныя ініцыятывы.

    Прапанаваная праектная дзейнасць павінна адпавядаць мэтам дадзенага конкурсу.

    Тэрміны правядзення праекта: ад 6 да 12 месяцаў. Пачатак праекта з 15 сакавіка 2017 года.

    Пры разглядзе заявак будуць улічвацца:

    • наяўнасць рэалістычнай і дасягальнай мэты міні-праекта;
    • устойлівасць дзейнасці пасля заканчэння фінансавання;
    • рэалістычнасць, абгрунтаванасць бюджэту;
    • прыцягненне мясцовых праваабарончых арганізацый;
    • наяўнасць сафінансавання ў памеры не менш за 5 % ад бюджэту.

    Сума фінансавання міні-праекта — ад 1 000 да 4 000 еўра. Сродкі, якія прадастаўляюцца на рэалізацыю міні-праектаў, не могуць выкарыстоўвацца:

    • на закупку рухомай або нерухомай маёмасці;
    • на ажыццяўленне дзейнасці, не звязанай з прадстаўленым на конкурс праектам;
    • на вядзенне камерцыйнай або палітычнай дзейнасці;
    • на аказанне гуманітарнай і/або сацыяльнай дапамогі асобным асобам;
    • на аплату лячэння, адукацыі, адпачынку.
    • на аплату непрадбачаных выдаткаў.

    Аб’ём выдаткаў на заробкі найманых супрацоўнікаў не павінен перавышаць 30 % бюджэту міні-праекта.

    Фінансаванне можа прадастаўляцца як для новага, асобнага праекта, так і для часткі праекта, які ўжо ажыццяўляецца. Абавязковай умовай з’яўляецца наяўнасць сафінансавання з іншых крыніцаў у памеры не менш за 5% ад бюджэту праекта.

    У конкурсную прапанову неабходна ўключыць наступную інфармацыю:

    1) Запоўненую па прапанаванай форме заяўку;

    2) Дэталёвы бюджэт па прапанаванай форме.

    Будуць разгледжаныя толькі тыя заяўкі, якія адпавядаюць прыкладзенай форме i iншым умовам конкурсу.

    Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава плануе правядзенне семінара-трэнінгу «Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспекты праектнага менеджменту», у рамках якога ўдзельнікі змогуць азнаёміцца з правіламі дадзенага конкурсу міні-праектаў, абмеркаваць іх і атрымаць адказы на ўзніклыя пытанні; азнаёміцца з правіламі складання якаснай праектнай заяўкі, атрымаць растлумачэнне адносна важных дэталяў пры складанні праектнай заяўкі; набыць навыкі складання праектнай заяўкі, атрымаць каштоўныя каментары і парады з боку экспертаў.

    Адбор удзельнікаў дадзенага семінара-трэнінгу будзе праходзіць на конкурснай аснове. Жадаючым прыняць удзел у трэнінгу неабходна запоўніць анкету па спасылцы не пазней за 06 лістапада 2016 года.

    Конкурсную прапанову неабходна даслаць на электронную скрыню grants.belarus@humanrightshouse.org не пазней за 15 студзеня 2017 года з пазнакай «Заяўка на конкурс супольных праектаў».

    Конкурсная прапанова можа быць пададзеная на беларускай або рускай мовах у электронным выглядзе.

    Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя да 15 лютага 2017 года.

    З пераможцамі конкурсу будуць заключаныя грантавыя пагадненні да 15 сакавіка 2017 года. Пагадненнем будзе вызначаны парадак і тэрміны фінансавання, пры гэтым першы транш у пачатку рэалізацыі складзе 80%, другі транш пасля заканчэння праекта і справаздачнасці — 20%.

    Калі Вам неабходная дапамога пры падрыхтоўцы праекта, тлумачэнне або ўдакладненне якой-небудзь інфармацыі, якая тычыцца мэтаў, задачаў і зместу конкурсу, Вы можаце атрымаць інфармацыю па адрасе: grants.belarus@humanrightshouse.org.   

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці