Конкурс на лепшы матэрыял аб клімаце і экалогіі (да 30 кастрычніка)
Запрашаем журналістаў і журналістак, якія пішуць на тэмы ўстойлівага развіцця, энергаэфектыўнасці і экалогіі прыняць удзел у конкурсе артыкулаў. Пераможцы збяруцца на двухдзённым міжнародным медыя-трэнінгу ў Малдове.
Да ўдзелу ў конкурсе прымаем артыкулы або навінныя сюжэты на тэму ўстойлівага развіцця, энергаэфектыўнасці, экалогіі, змякчэння наступстваў змены клімату ў межах ініцыятывы ЕС “Пагадненне мэраў — Усход”.
ШТО ЧАКАЕ ПЕРАМОЖЦАЎ?
Пять адабраных удзельнікаў з Беларусі паедуць на медыя-трэнінг для журналістаў краін Усходняга партнёрства ў Малдову. Ён адбудзецца напрыканцы лістапада 2017 года. Падчас мерапрыемства вы зможаце пазнаёміцца і абмяняцца досведам з сваімі замежнымі калегамі ды даведацца пра перадавыя праекты ў сферы ўстойлівага развіцця ў межах ініцыятывы “Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі”.
ЯКІЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ПУБЛІКАЦЫЙ?
Калі Вы прадстаўляеце друкаваны або інтэрнет-рэсурс, тады просім адправіць нам арыгінальны артыкул на рускай мове у фармаце Word (колькасць знакаў без прабелаў – да 7000). Калі Вы з радыё або тэлебачання, тады просім адправіць нам аўдыёзапіс або відэаролік, а таксама расшыфраваны тэкст запісу на рускай мове ў фармаце Word.
Матэрыялы павінны быць падрыхтаваныя спецыяльна для гэтага конкурсу.
У сваёй заяўцы на удзел пазначце сваё поўнае імя ды псеўданім (калі ёсць), пасаду, назву рэсурса, а таксама электронную пошту і нумар тэлефона.
Вашыя заяўкі і публікацыі чакаем да 30 кастрычніка 2017 года па наступных электронных адрасах: Таццяна Дзеравянкіна (tatiana.derevyankina@eumayors.eu), Іван Шчадранок (ivan.shchadranok@eumayors.eu) і Антон Раднянкоў (radniankou@eu-belarus.net).
Вынікі конкурса будуць абвешчаныя не пазней 6 лістапада 2017 года на сайце “Пагаднення мэраў — Усход” і старонцы праекта ў Facebook. Пераможцаў праінфармуюць індывідуальна.
Поўныя ўмовы конкурсу даступныя тут.
АБ ІНІЦЫЯТЫВЕ «ПАГАДНЕННЕ МЭРАЎ – УСХОД»
Ініцыятыва ЕС “Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі” аб’яднала тысячы мясцовых і рэгіяналных муніцыпалітэтаў па ўсім свеце, добраахвотна ўзяўшых на сябе абавязкі па рэалізацыі кліматычных ды энергетычных мэтаў ЕС на іх тэрыторыі. У 2011 годзе ў рамках праекта «Пагадненне мэраў – Усход» да ініцыятывы далучыліся краіны Усходняга партнёрства, у тым ліку і Беларусь. Падпісанты Пагаднення Мэраў зараз абавязваюцца скараціць выкіды СО2 ня менш, чым на 30% да 2030 года. На дадзены момант Пагадненне падпісалі 29 беларускіх гарадоў.