Конкурс на лепшы аналітычны тэкст. І месца — 1200 еўра (да 30 сакавіка)
Конкурс праводзіцца ўжо трэці раз і цяпер ён адрасоўваецца прадстаўнікам беларускіх навуковых, экспертных і фарміруючых грамадскую думку сфер. У конкурсе могуць удзельнічаць беларускія навукоўцы і спецыялісты ў галіне паліталогіі, сацыялогіі, міжнародных адносін, эканомікі, гісторыі, права, журналісты, якія працуюць у газетах, на радыё, тэлебачанні і для інтэрнэт-парталаў, а таксама супрацоўнікі аналітычных, акадэмічных і навуковых цэнтраў Беларусі.
На конкурс будуць прымацца работы, якія адказваюць высокім журналісцкім стандартам з пункту гледжання мовы і формы, змест якіх павінен адказваць прапанаваным тэмам конкурсу (існуе магчымасць выбару некалькіх тэм з розных блокаў):
Блок А. ЗНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА
- Найбольш важныя выклікі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь;
- Галоўныя выклікі палітыкі Рэспублікі Беларусь адносна Расійскай Федэрацыі;
- Беларусь і Еўрапейскі Саюз: перспектывы супрацоўніцтва, сферы канфлікту.
Блок Б. ДЗЯРЖАЎНЫ ЛАД
- Эфектыўнасць канстытуцыйных органаў улады РБ;
- Перспектывы рэфармавання праваахоўных і адміністрацыйных органаў;
- Сістэма абароны правоў чалавека ў РБ.
Блок В. ГРАМАДСТВА І ДЗЯРЖАВА
- Давер грамадзянства да ўладаў і праваахоўных органаў – цяперашні стан і перспектывы;
- Польская нацыянальная меншасць: становішча, месца і роля ў беларускім грамадстве;
- Працэсы сацыяльна-эканамічнай дэферэнцыяцыі ў Беларусі – цяперашні стан і перспектывы.
Блок Г. БЯСПЕКА
- Найбольш важныя выклікі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;
- Роля Беларусі ў сыстэме рэгіянальнай бяспекі;
- Антыкрызіснае кіраванне – тэорыя і практыка.
Блок Д. ЭКАНОМІКА
- Эканамічны крызіс ва ўспрыманні ўладаў і грамадства. Перспектывы пераадолення праблем;
- Прамыя замежныя інвестыцыі ў Беларусі – цяперашні стан і перспектывы;
- Месца Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе – магчымасці і выклікі.
Прызы:
І месца – 1200 еўра
ІІ месца – 800 еўра
ІІІ месца – 400 еўра
Тэксты ў электронным выглядзе павінны быць выкананы з выкарыстаннем любога тэкставага рэдактару ў фарматах .doc, .docx, PDF.
Тэксты належыць адпраўляць на электронны адрас: konkurscwim@wp.pl
Каляндар:
20 ліпеня 2017 г. – абвяшчэнне конкурсу
20 ліпеня 2017 г. – 30 сакавіка 2018 г. – прыём тэкстаў і ацэнка тэкстаў
16 красавіка 2018г. – абвяшчэнне вынікаў
чэрвень 2018 г. – уручэнне прызоў
На конкурс можна выслаць работы на беларускай, рускай і польскай мовах.
Тэксты ў электронным выглядзе павінны быць выкананы з выкарыстаннем любога тэкставага рэдактару ў фарматах .doc, .docx, PDF. Калі ласка, запоўніце персанальную анкету і дасылайце работы на: konkurscwim@wp.pl
Правілы конкурсу можна спампаваць тут: Правілы конкурсу 2017_2018