Конкурс на лепшае асвятленне ў СМІ тэмы ўцекачоў (Беларусь). Дэдлайн 30 лістапада
Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў (UNHCR) і міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Развіццё" (Беларусь) ладзяць конкурс для СМІ на лепшае асвятленне тэмы "Уцекачы - простыя людзі ў няпростых абставінах".
Мэта конкурса — прыцягненне ўвагі да праблем уцекачоў у Беларусі і фармаванне станоўчага стаўлення да прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей.
Конкурс мае замацаваць талерантнае стаўленне да ўцекачоў у беларускім грамадстве, пашырыць інфармацыю пра міграцыю і праблемы ўцекачоў, развіваць супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі ўстановамі/органамі, міжнароднымі арганізацыямі і СМІ.
Запрашаюцца: калектывы газет, часопісаў, радыёстанцый, тэлекампаній, асобныя журналісты.
Намінацыі конкурса:
— лепшая публікацыя (серыя публікацый) у газеце, часопісе ці анлайн-выданні;
— лепшы тэле‑, радыёматэрыял (серыя матэрыялаў).
На конкурс прымаюцца матэрыялы любога жанру. Пераможцы ў кожнай намінацыі атрымаюць грашовую прэмію ў памеры 8 млн. беларускіх рублёў. Удзельнікаў конкурса ўзнагародзяць дыпломамі і заахвочвальнымі прызамі.
Дэдлайн — 30 лістапада 2016 года.
Падрабязная інфармацыя пра конкурс — тут.
Даведкі па тэл.: (017) 209 57 66, (029) 322 27 40.