Конкурс на атрыманне падтрымкі для праходжання анлайн-курсаў у межах праграмы «EU4Belarus — SALT» (да 23 чэрвеня)
Конкурс на атрыманне падтрымкі для праходжання анлайн-курсаў у межах праграмы «EU4Belarus — SALT»
Для каго: рэпрэсаваныя беларусы (-кі) любых прафесій або тыя, хто знаходзіцца пад пагрозай рэпрэсій. Можна пражываць як у Беларусі, так і ў вымушанай эміграцыі.
У межах праграмы 1 чалавек можа прайсці 1 курс/здаць 1 экзамен, які каштуе не больш за 1 200 EUR. Курс + экзамен магчымыя ў тым выпадку, калі яны разам каштуюць не больш за дадзеную суму.
Курсы павінны быць накіраваныя на вывучэнне адной з еўрапейскіх моў/павышэнне кваліфікацыі ў праф. галіне кандыдата(-кі). Замест прахаджэння курса можна абраць здачу міжнароднага экзамена па ін. мове (напр. IELTS, TOEFL, TestDaF, DELF, PLIDA і інш)
Правайдэрамі курса не могуць выступаць бел. і рас. арганізацыі.
Што неабходна:
— дакументы, якія падцвярджаюць рэпресіі (калі ёсць),
— рэкамендацыйны ліст ад грам. арганізацыі (абавязкова патрэбны, калі няма дакументаў з пункту вышэй),
— CV,
— апісанне абранага курса+мэты
Курс павінен распачынацца не раней за 1 верасня.