Конкурс мультымедыйных матэрыялаў UNESCO Clubs 2024 для моладзі (дэдлайн — 25 сакавіка)
Федэрацыя клубаў, цэнтраў і асацыяцый ЮНЕСКА (USFUCA), Цэнтр міру ЮНЕСКА і фонд World Genesis арганізуюць Сусветны моладзевы конкурс мультымедыйных матэрыялаў UNESCO Clubs 2024.
У конкурсе могуць прыняць удзел маладыя людзі ва ўзросце ад 10 да 24 гадоў.
У гэтым годзе конкурс скіраваны на мультымедыя. Удзельнікам трэба абраць адну з 17 мэт устойлівага развіцця і стварыць па гэтай тэме праект, напрыклад:
- відэа;
- прэзентацыю, якая ўключае шмат візуальнага кантэнту;
- песню, твор мастацтва (з тлумачэннем);
- дадатак або гульню (трэба стварыць прэзентацыю або фільм, прысвечаныя гэтай гульні або дадатку).
Конкурсныя праекты павінны прасоўваць інфармацыю пра выбраную мэту і тлумачыць, што можа быць зроблена для змянення сітуацыі ў лакальных супольнасцях і ва ўсім свеце.
Фіналісты будуць абраныя ў 17 намінацыях, якія адпавядаюць мэтам устойлівага развіцця.
Заяўкі прымаюцца да 25 сакавіка.
Дадатковыя пытанні прымаюць па адрасе YouthContest@unescousa.org (тэма ліста: «Youth Contest Question»).