Конкурс «Лепшы фатограф-падарожнік года». Грашовы прыз ад 1000 £ да 4000 £ (да 25 верасня)
Адкрыты прыём заявак на 15 штогадовы конкурс «Лепшы фатограф-падарожнік года». У конкурсе могуць браць удзел як прафесійныя фатографы, так і аматары.
У гэтым годзе конкурс праводзіцца ў такіх катэгорыях:
-
«One Shot» — катэгорыя для адзіночных здымкаў на адну з тэм: «Дзікае прырода, жыццё ў моры», «Ежа — густы свету», «Асноўныя колеры»;
-
«Portfolio» — серыя з 4 здымкаў на адну з тэм: «Чалавецтва», «Зямля і клімат», «Падарожжы і прыгоды»;
-
«Smart Shot» — катэгорыя для здымкаў зробленых на мабільны тэлефон, або планшэт;
-
«New Talent» — катэгорыя для пачаткоўцаў;
-
Малады фатограф-падарожнік года (у двух розных узроставых катэгорыях);
-
Прыз для абсалютнага пераможцу.
У кожнай катэгорыі можна дадаваць фотаздымкі па некалькі разоў, акрамя катэгорыі «New Talent». У гэтую катэгорыю можна дадаваць фатаграфіі толькі адзін раз.
Пры даданні фатаграфій у катэгорыю «Portfolio» два, або больш раз, кандыдат аўтаматычна становіцца прэтэндэнтам на званне ‘Travel Photographer of the Year’ і супер-прыз — 4,000 £, набор скураных і срэбных тавараў для падарожжаў ад StaaG, асабісты скураны кейс для партфоліо ад Plastic Sandwich і верхнюю вопратку ад Páramo на суму 500 £.
Прызы:
-
грашовы прыз памерам ад 1000 £ да 4000 £;
-
камера і аб’ектыў Fujifilm;
-
адзенне ад Páramo;
-
асабісты скураны кейс для партфоліо ад Plastic Sandwich;
-
паездка на дваіх у Нарвегію.
Патрабаванні да кандыдатаў
У конкурсе могуць прымаць удзел фатографы ўсіх узростаў і нацыянальнасцяў, якія зацікаўлены вандраваннямі.
Для ўдзелу ў конкурсе кандыдатам і кандыдаткам неабходна зарэгістравацца тут і стварыць свой рахунак. Рэгістрацыя платная і плата складае для катэгорыі:
адзіночных здымкаў (One Shot і Smart Shot) — 8 £;
партфоліо і «New Talent» — 15 £;
Фотаздымкі можна дасылаць да 25 верасня 2017
Падрабязнасці шукайце на сайце арганізатараў.