Конкурс LensCulture для стрыт-фатографаў (да 16 жніўня)
Рэсурс LensCulture ладзіць конкурс сучаснай вулічнай фатаграфіі (Street Photography Awards 2016). Арганізатары заахвочваюць фотамастакоў падзяліцца сваім поглядам на свет. Аўтары лепшых здымкаў, у якіх адлюстраваны непаўторныя моманты жыцця ў яго шматразнастайнасці, атрымаюць водгук ад сусветнай прафесійнай супольнасці, атрымаюць магчымасць удзелу у фестывалях. Працы пераможцаў будуць апублікаваны ў фотакнізе "LensCulture 2016: 150 лепшых фатографаў".
Вітаюцца разнастайныя стрыт-фота: сумленныя партрэты, геаметрычныя здымкі ўрбаністычнага наваколля, сцэны паўсядзённага жыцця.
Арганізатары прымаюць любыя працы ў жанры стрыт-фатаграфіі: «вулічны партрэт», «мабілаграфія», «гарадская культура», «вулічная мода», «у дарозе», «стрыт-арт», «падарожжа», «архітэктура», «ч/б», «абстракцыя», «графіка».
Са складам журы і працамі мінулага года можна пазнаёміцца тут.
Аўтар лепшай фотасерыі атрымае грашовую прэмію ў памеры 5 тыс. даляраў ЗША, аўтар лепшага адзіночнага фотаздымка — 3 тыс. даляраў ЗША. Журы абярэ 20 фіналістаў конкурсу.
Дэдлайн — 16 жніўня 2016 года. Падрабязнасці — на гэтай старонцы.