• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс грантаў на стварэнне трансгранічных сюжэтаў (дэдлайн 15 чэрвеня)

    Конкурс грантаў на стварэнне трансгранічных сюжэтаў для незалежных украінскіх і беларускіх журналістаў, якія пражываюць у вызначаных краінах ЕС

    Для каго: 
    украінскія і беларускія журналісты, якія пражываюць у краінах Балтыі, Вышаградскай чацвёркі (Чэхія, Венгрыя, Польшча, Славакія) і Паўднёвай Еўропы (Грэцыя, Італія і Іспанія).

    Пяць грантаў, кожны на суму да 5000 EUR, будуць вылучаныя ў рамках праекта «Ініцыятыва па супрацоўніцтве і расследаванні» (CIJI), які  фінансуецца Еўрапейскай камісіяй у рамках Пілотнага праекта «Падтрымка журналісцкіх расследаванняў і свабоды СМІ ў ЕС» (DG CONNECT).

    Тэматычныя напрамкі для гісторый: 
     ⁃ правы чалавека і міграцыя,
     ⁃ дэзінфармацыя, 
     ⁃ экалагічныя злачынствы, 
     ⁃ карупцыя і адмыванне грошай.

    Умовы адбору:
    Прапанаваная гісторыя павінна быць актуальнай як мінімум для 2‑х краін-членаў ЕС (прынамсі адна з якіх пералічана вышэй). Акрамя таго, яна можа быць актуальнай для адной з мэтавых краін ЕС і Украіны, Беларусі ці Расіі.

    Прапанаваны матэрыял павінен быць апублікаваны мінімум адным #СМІ, непасрэдна арыентаваным на аўдыторыю ў адной з 10 мэтавых краін праекта.

    Члены каманды, якая працуе над гісторыяй, павінны быць як мінімум з 2‑х краін-членаў ЕС, прынамсі адна з якіх з’яўляецца мэтавай краінай праекта.

    ⏰Ддл: 15 чэрвеня. 

    Даведацца больш

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці