Конкурс European Press Prize 2025 (дэдлайн — 14 снежня)
Журналісты і журналісткі з 46 краін Еўропы, у тым ліку Беларусі, могуць прыняць удзел у конкурсе.
Заяўкі могуць дасылаць журналісты, якія працуюць у Еўропе, і журналісты, якія пішуць для еўрапейскіх медыяарганізацый або блогаў. На конкурс прымаюцца артыкулы, апублікаваныя ў перыяд з 1 снежня 2023 года па 31 снежня 2024 года. Журы не разглядае падкасты, фільмы, тэлевізійныя перадачы і іншыя віды непісьмовай журналістыкі.
Катэгорыі конкурса:
- выдатны рэпартаж,
- інавацыі,
- рэпартаж-расследаванне,
- міграцыйная журналістыка,
- публічны дыскурс.
Дэдлайн падачы заявак — 14 снежня 2024 года (23.59 па цэнтральнаеўрапейскім часе).
Прэмія European Press Prize, якая прысуджаецца штогод, імкнецца стаць брэндам якаснай журналістыкі ў Еўропе. У рамках прэміі адзначаюцца найвышэйшыя дасягненні еўрапейскай журналістыкі, а прызы складаюць да дзесяці тысяч еўра ў кожнай катэгорыі.