• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс для журналістаў і рэдакцый СМІ — J4T AWARDS 2022 (дэдлайн 20 лістапада)

    Праваабарончая ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць” абвяшчае конкурс для журналістаў_ак і рэдакцый СМІ - J4T AWARDS

    Конкурс ладзіцца з мэтай павысіць прафесійныя навыкі працаўнікоў СМІ ў галіне роўнасці і недыскрымінацыі, паспрыяць развіццю сацыяльнай журналістыкі, павысіць пазітыўную бачнасць уразлівых групаў насельніцтва Беларусі.

    Намінацыі:

    • Матэрыял на тэматыку роўнасці і недыскрымінацыі ўразлівых групаў

    У намінацыі прымаюцца артыкулы / фотарэпартажы / відэаматэрыялы / радыёперадачы, якія прасоўваюць ідэюроўнасці і недыскрымінацыі ўразлівых сацыяльных групаў у беларускім грамадстве, якія былі апублікаваныя з 1 лістапада 2021 года па 31 кастрычніка 2022 года. Адзін аўтар можа падаць на конкурс не больш за тры працы. Спасылку на матэрыял неабходна накіраваць на адрас info@j4t.by з пазнакай “Матэрыял на сацыяльную тэматыку” не пазней як 20 лістапада 2022 года. У лісце таксама трэба ўказаць імя і прозвішча, а таксама кантактныя дадзеныя (Тэлеграм / Сігнал).

    Пераможцу вызначыць журы, у склад якога ўвойдуць рэдактаркі і рэдактары беларускіх СМІ.

    Лаўрэаты_ткі конкурса атрымаюць ганаровыя граматы і адмысловы прыз. Пераможца будзе мець магчымасць узяць удзел у асветніцкай паездцы ў адну з краінаў Еўропы ў 2023 годзе.

    Сярод пераможцаў конкурса мінулых год такія вядомыя беларускія журналісты_ткі як Вераніка Уласевіч, Наталля Касцюкевіч, Улад Швядовіч, Вікторыя Біран, Алеся Пясенка, Вольга Шукайла, Яўген Казарцаў.

    • Рэдакцыя года

    У намінацыі можа быць вылучаная рэдакцыя СМІ, якая ў 2021 годзе ў сваіх матэрыялах прасоўвала ідэі роўнасці ды інклюзіі, распавядала пра праблемы, з якімі сутыкаюцца прадстаўнікі ўразлівых групаў у Беларусі, а таксама на вымушанай рэлакацыі.

    Намінанты могуць быць высунутыя прадстаўнікамі грамадзянскай і журналісцкай супольнасці, а таксама чытачамі / гледачамі / слухачамі СМІ.

    Для вылучэння рэдакцыі неабходна запоўніць наступную форму да 20 лістапада 2022 года.

    Пераможца будзе вызначаны метадам галасавання сярод праваабарончых НКА, якія працуюць з уразлівымі групамі насельніцтва. Рэдакцыя-пераможца конкурсу атрымае ганаровую грамату і адмысловы прыз.

    Сярод пераможцаў мінулых гадоў — аналітычны партал «Заўтра тваёй краіны», інтэрнэт-газета «Салідарнасць», анлайн-часопіс 34Mag, інтэрнэт-выданне kyky.org, партал TUT.BY, партал EX-PRESS.BY.

    • Асоба года 

    Адмысловая намінацыя J4T за ўнёсак у развіццё ініцыятывы і праваабарончага руху ў Беларусі ў 2021 годзе. Лаўрэата вызначаюць сябры каманды Праваабарончай ініцыятывы “Журналісты за талерантнасць”.

    Вынікі прэміі будуць абвешчаныя 10 снежня 2022 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці