Конкурс для мабільных журналістаў ад Thomson Foundation/RTÉ MojoCon
Конкурс вызначыць лепшыя журналісцкія працы з мабільным кантэнтам. Мэта конкурсу — заахвоціць студэнтаў, журналістаў і іншых медыя-прадстаўнікоў эксперыментаваць са стварэннем кантэнту праз мабільныя прылады.
Да ўдзелу запрашаюцца журналісты з ўсяго свету, пажадана на англійскай мове, аднак прымаюцца іншыя мовы з субтытрамі на экране.
Прмыаюцца навінавыя рэпартажы працягласцю каля 2–5 хвілін.
Суддзі будуць шукаць інавацыйнае выкарыстання мабільных прылад і новыя падыходы да формы апавядання.
ПРАВІЛЫ
1. Гісторыя павінна быць адзнята і адрэдагаваны ВЫКЛЮЧНА на мабільнай прыладзе (гэта значыць смартфон і / або планшэт).
2. Можа выкарыстоўвацца любая прылада (IOS, Windows Phone, Android, RIM BB), на якой даступна стварэнне і рэдагаванне кантэнту ў высокай якасці HD.
3. Запісанае відэа павінна быць загружаныя на YouTube з хэштэгам #MoJoConTFComp, гэта павінна быць зразумела ў назве і апісанні.
5. Канкурсанты павінны быць гатовыя падзяліцца інфармацыяй пра прылады, датасаванні і рабочыя працэсы, якія яны выкарыстоўвалі для стварэння запісу, у выпадку перамогі ці калі гэта запытае нехта з MojoCon супольнасці.
6. Не дазваляецца выкарыстанне архіўных матэрыялаў або знешніх кадраў, загружаных у прыладу. Усе кадры ў конкурснай працы павінны быць створаны на дадзенай прыладзе ЦАЛКАМ адным чалавекам.
7. Заяўкі прымаюцца да 11 вечара ў пятніцу 17 сакавіка, 2017, адна праца ад аднаго чалавека.
8. Заахвочваецца выкарыстанне візуальных прыкладанняў, ткіх як Timelapse, Hyperlapse, Slideshows і г.д.
9. Ацэнка будзе праходзіць на працягу тыдня ад 20 сакавіка 2017 года, пераможца будзе праінфармаваны 31 сакавіка і публічна абвешчана на заключным пасяджэнні MoJoCon канферэнцыі 6 траўня 2017 года. Праца-пераможца будзе паказаны на закрыцці сесіі, на сайце і ў сацыяльных сетках MoJoCon і Thomson Foundation. Пераможца атрымае ўзнагароду (каля € 800). Пераможца будзе запршаны на канферэнцыю з 4‑га па 6‑га траўня 2017, выдаткі аплочвае Thomson Foundation.
Таксама будуць дадаткова ацэнены і ўзнагароджаны тры найлепшыя працы. Крытэрамі будуць якасць візуальнага, гукавога, наратыўнага і эстэтычнага складніку працы. Спасылка