• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс для мабільных журналістаў ад Thomson Foundation/RTÉ MojoCon

    Конкурс вызначыць лепшыя журналісцкія працы з мабільным кантэнтам. Мэта конкурсу — заахвоціць студэнтаў, журналістаў і іншых медыя-прадстаўнікоў эксперыментаваць са стварэннем кантэнту праз мабільныя прылады.

    Да ўдзелу запрашаюцца журналісты з ўсяго свету, пажадана на англійскай мове, аднак прымаюцца іншыя мовы з субтытрамі на экране.

    Прмыаюцца навінавыя рэпартажы працягласцю каля 2–5 хвілін.

    Суддзі будуць шукаць інавацыйнае выкарыстання мабільных прылад і новыя падыходы да формы апавядання.

    ПРАВІЛЫ

    1. Гісторыя павінна быць адзнята і адрэдагаваны ВЫКЛЮЧНА на мабільнай прыладзе (гэта значыць смартфон і / або планшэт).

    2. Можа выкарыстоўвацца любая прылада (IOS, Win­dows Phone, Android, RIM BB), на якой даступна стварэнне і  рэдагаванне кантэнту  ў высокай якасці HD.

    3. Запісанае відэа павінна быць загружаныя на YouTube з хэштэгам #MoJo­Con­T­F­Comp, гэта павінна быць зразумела ў назве і апісанні.

    5. Канкурсанты павінны быць гатовыя падзяліцца інфармацыяй пра прылады, датасаванні і рабочыя працэсы, якія яны выкарыстоўвалі для стварэння запісу, у выпадку перамогі ці калі гэта запытае нехта з Mojo­Con супольнасці.

    6. Не дазваляецца выкарыстанне архіўных матэрыялаў або знешніх кадраў, загружаных у прыладу. Усе кадры ў конкурснай працы павінны быць створаны на дадзенай прыладзе ЦАЛКАМ адным чалавекам.

    7. Заяўкі прымаюцца да 11 вечара ў пятніцу 17 сакавіка, 2017, адна праца ад аднаго чалавека.

    8. Заахвочваецца выкарыстанне візуальных прыкладанняў, ткіх як Time­lapse, Hyper­lapse, Slideshows і г.д.

    9. Ацэнка будзе праходзіць на працягу тыдня ад 20 сакавіка 2017 года, пераможца будзе праінфармаваны 31 сакавіка і публічна абвешчана на заключным пасяджэнні MoJo­Con канферэнцыі 6 траўня 2017 года. Праца-пераможца будзе паказаны на закрыцці сесіі, на сайце і ў сацыяльных сетках MoJo­Con і Thom­son Foun­da­tion. Пераможца атрымае ўзнагароду (каля € 800). Пераможца будзе запршаны на канферэнцыю з 4‑га па 6‑га траўня 2017, выдаткі аплочвае Thom­son Foun­da­tion.

    Таксама будуць дадаткова ацэнены і ўзнагароджаны тры найлепшыя працы. Крытэрамі будуць якасць візуальнага, гукавога, наратыўнага і эстэтычнага складніку працы. Спасылка

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці