• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Канферэнцыя: Гісторыя vs гісторыі. Як вывучаць беларускую фатаграфію?

    З нагоды выдання кнігі “Гісторыя беларускай фатаграфіі” даследцыкі і даследчыцы, куратары, фатографы і крытыкі збяруцца разам, каб абмеркаваць, як канцэптуальна, аналітычна можна вывучаць і казаць аб беларускай фатаграфіі.

    Фатаграфія – вынік не толькі ўнутраных высілкаў, яна таксама сфармаваная тым часам, сучаснікамі якога ёсць, тым шырокім сацыяльна-палітычным, эканамічным, ідэалагічным кантэкстам, у якім з’явілася. Фатаграфія, бадай, як ніводзін іншы медыум мастацтва, адчувальная да тэхнічных зменаў і тэхналагічных новаўвядзенняў. Таму пералік пытанняў і тэм вялікі. Як навогул мы маглі б глядзець на гісторыю беларускай фатаграфіі? Што нам дае падставу ўспрымаць гэтыя перарыўчатыя, разрозненыя фрагменты як гісторыю беларускай фатаграфіі? Чаму так мала жанчын у ёй? Як формуюцца працэссы уключэння/выключэння ў гісторыі нашай фатагрыфіі? Якая роля супольнасцяў і аб’яднанняў у гісторыі фатаграфіі?

    Праграма канферэнцыi “Гісторыя vs гісторыі. Як вывучаць беларускую фатаграфію?”

    25 студзеня

    12:00–12:10 — адкрыццё канферэнцыі (уступнае слова Ганны Самарскай і Антаніны Сцебур)
    12:10–13:00 — Аляксей Братачкін. Ад праблематызацыі «гісторыі Беларусі» да гісторыі беларускай фатаграфіі: актары, разрывы, структуры
    13:00–14:00 — Надзея Саўчанка. Архіўная фатаграфія: досвед працы і адкрыццяў”
    14:00–15:00 — Ганна Самарская, Антаніна Сцебур. Кропкі ўваходу ў гісторыю беларускай фатаграфіі: па слядах даследаванні
    15:20–17:30 — круглы стол «Мастацтва і фатаграфія»
    мадэратарка: Алёна Пратасевіч
    18:30 — прэзентацыя кнігі «Гісторыя беларускай фатаграфіі»

    26 студзеня

    12:00 ‑13:00 — Ганна Самарская, Антаніна Сцебур. Уключэнне/выключэнне ў гісторыі беларускай фатаграфіі
    13:00–14:00 — Ганна Карпенка. «Жанчына з камерай»: Ганна Карпенка гісторыя беларускай фатаграфіі ад жаночай асобы
    14:20–16:20 — круглы стол «Супольнасці і аб’яднання»
    мадэратарка: Ганна Карпенка

    ZAL#2
    Мінск, вул. Казлова, 3

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці