Камандная і праектная праца анлайн: майстар-клас ад Лічбавай майстэрні (17 лютага)
Сустрэча па тэме арганізацыі каманднай і праектнай працы анлайн грамадскімі арганізацыямі адбудзецца 17 лютага (пачатак 10:50) на пляцоўцы eventspace.by (Кастрычніцкая, 16А).
Сустрэча можа быць карысна грамадскім арганізацыям, якія пачынаюць пашыраць сваю працу анлайн, актывістам, для каардынацыі дыстанцыйнай каманды, а таксама валанцёрам, якія хочуць больш даведацца пра scrum і kanban падыходы ў распрацоўцы праграм. Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана, трэба зарэгістравацца.
План сустрэчы:
-
Анлайн роля праектнага менеджэра Лічбавай майстэрні.
-
Асноўныя функцыі Trello для праектнага менеджэмэнта.
-
Разглядаем магчымасці картак Trello
-
Інтэграцыя з трэцімі сэрвісамі для аптымізацыі руціны (slack, github, zapier).
-
Эканомім час. Што такое шаблоны вывучэння, або як наладзіць працэс.
-
Эканомім час. Шаблоны праектаў, або ўзорныя дошкі.
-
Разглядаем дошкі рэальных праектаў (Градка, Ліга, Майстэрня).
-
Карысныя крыніцы для далейшага вывучэння.
-
Блок “Пытанні-адказы”.
Крыніца: it.falanster.by