Калумбійскі ўніверсітэт прымае заяўкі на стыпендыю Фонду Абамы (увесь свет)
Юныя лідары ўсяго свету, якія ўнеслі значны ўнёсак у развіццё сваёй вобласці, могуць падаць заяўкі на ўдзел у гэтай праграме, якая будзе праходзіць у Нью-Йорку.
Калумбійскі ўніверсітэт прымае заяўкі на ўдзел у стыпендыяльнай праграме Фонду Абамы 2022 – 2023.
Удзельнікі правядуць акадэмічны год — са жніўня па май — у распрацаванай універсітэтам сумесна з Фондам Абамы праграме-пагружэнні, якая аб’ядноўвае акадэмічнае і практычнае навучанне.
Праграма звычайна адбываецца ў Нью-Ёрку, але з‑за пандэміі COVID-19 таксама ёсць магчымасць узяць у ёй удзел дыстанцыйна.
Арганізатары аплацяць пералёт, пражыванне, кошт навучання, медыцынскай і стаматалагічнай страхоўкі і страхаванне жыцця, а таксама выплацяць стыпендыю. Удзельнікі могуць выбраць да чатырох курсаў у Калумбійскім універсітэце.
Заяўкі прымаюцца да 22 снежня 2021 года.
Падрабязней па-англійску.