Інтэрактыўная лекцыя Паўлюка Быкоўскага “Як ствараць вірусны (віральны) кантэнт” (10 кастрычніка)
Установа “Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў Медыятрэнер” запрашае тых, хто займаецца вядзеннем акаўнтаў арганізацый у сацсетках, прасоўваннем кантэнту медыя, блогераў і будучых інфлюэнсераў на інтэрактыўную лекцыю Паўлюка Быкоўскага “Як ставараць вірусны (віральны) кантэнт”.
Навучым упакоўваць навіны ў вірусныя адзежы, ствараць клікабельныя загалоўкі і не атрымліваць скаргі на Clickbait.
Вы даведаецеся:
• Што такое віральны (вірусны) кантэнт і матрыца STEPPS
• Пра вобразы, асацыяцыі, стэрэатыпы, страхі як інструменты віруснага SMM-маркетынгу
• Калі працуе і калі не працуе інтрыга ў пастах і загалоўках
• Якія тэмы прыдатныя для стварэння віруснага кантэнту
• Пра вірусныя інфанагоды, упакоўку навіны ў вірусныя адзежы
• Як ствараць вірусныя загалоўкі і не атрымаць скаргі на Clickbait
• Як уцягваюцца карыстальнікі ў розныя фарматы матэрыялаў
• Якія персанажы з’яўляюцца віруснымі
• Як правесці флэшмоб у Twitter і стварыць новыя каштоўнасці за кошт сеткавых эфектаў
• Як ставараць мемы і канвертаваць іх у грошы
• Пра ролю коцікаў і мі-мі-мі
• Як працуюць правакацыйныя публікацыі. Эксплуатацыя меншасці, якая адстойвае свае правы
Лекцыя будзе пабудаваная на спалучэнні тэарэтычных і практычных аспектаў.
Сустрэча адбудзецца ў чацвер 10 кастрычніка 2019 г. з 18.30 да 20.00 у кавярні “Каўка” па адрасу: Мінск, Кастрычніцкая, 16.
Кошт квіткоў на інтэрактыўную лекцыю складае ад 6 да 10 рублёў у залежнасці ад часу рэгістрацыі. Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Набыць квіток можна тут: https://bezkassira.by/yakstvaracvrusnyvralnykantent-7146/
Пра лектара:
Паўлюк Быкоўскі – медыяэксперт, вядоўца папулярнага курсу «Сацыяльныя сеткі і месэнджары – платформа для СМІ» у Беларускай асацыяцыі журналістаў і «Асэнсаванае жыццё і праца ў сацыяльных сетках» ў Еўрапейскім каледжы liberal arts у Беларусі (ECLAB). Лаўрэат прэміі «Dot-Журналистика» у 2012–2014, 2016 гадах.
Дадатковая інфармацыя: па ўсіх пытаннях адносна адукацыйных курсаў і лекцый звяртайцеся на адрас: medyjatrener@gmail.com