Інтэнсіўны трэнінг для студэнтаў, якія цікавяцца журналістыкай (Шатландыя)
Прымаюцца заяўкі на ўдзел у трэнінгу Future News Worldwide, які пройдзе ў сэрцы Шатландыі 2-8 ліпеня. Future News Worldwide - партнёрская праграма брытанскага савета і буйных сусветных медыя арганізацый. Мэта праграмы - навучыць, пазнаёміць маладых журналістаў з усяго свету. Арганізатары аплочваюць усе выдаткі, дэдлайн - 28 лютага.
Трэнінг разлічаны на 100 таленавітых, матываваных і актыўных журналістаў-студэнтаў. Трэнінг пройдзе ў парламенце Шатландыі з 5 па 6 ліпеня 2018. Удзельнікі пройдуць эксклюзіўнае навучанне ад сусветна вядомых рэдактараў, рэпарцёраў, пісьменнікаў і даведаюцца як выдаўцы выкарыстоўваюць тэхналогіі для пошуку і ажыўлення гісторый.
Арганізатары аплочваюць:
- авія-пералёт у аэрапорт Эдынбурга і назад;
- кошт візы;
- пражыванне;
- харчаванне.
Пражыванне і авія-квіткі браніруюць арганізатары трэнінгу. Удзельнікі наяўных не атрымаюць.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- студэнты, якія вельмі цікавяцца журналістыкай;
- узрост кандыдата: 18 — 25 гадоў на 1 ліпеня 2018;
- студэнты могуць навучацца на любой праграме бакалаўрыяту, магістратуры ці аспірантуры Ва ўніверсітэце або любой вышэйшай навучальнай установе;
- неабходна ведаць англійскую мову (IELTS 6,5 або эквівалент);
- кандыдаты, якія прымалі ўдзел у праграме Future News Worldwide папярэдніх гадоў не могуць падаваць заяўку;
- кандыдат павінен прысвяціць сябе журналісцкай дзейнасці;
- патрабуецца прысутнасць на ўсёй праграме трэнінгу з 2 па 8 ліпеня 2018.
Заяўка падаецца анлайн. У выпадку ўзнікнення тэхнічных цяжкасцяў з падачай заяўкі, звярніцеся да арганізатараў — FutureNewsWorldwide@britishcouncil.org
Крыніца: britishcouncil.org