• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    INSPIRED BY: Прыём заявак на 10‑ы міжнародны MediaBarCamp (да 22 сакавіка)

    Распачынаецца прыём заявак на 10‑ы міжнародны Medi­a­Bar­Camp.

    Калі: 11–14 мая 2017 года.
    Дзе: Літва (не Вільня).

    Тэма 2017 года – INSPIRED BY @MediaBarCamp. Гэта своеасаблівая гульня слоў: “by” – гэта і прыназоўнік (натхнёны чымсьці), і скарочаная назва Беларусі (натхнёная Беларусь).

    Фармат удзелу – кожны ўдзельнік робіць свой унёсак у мерапрыемства: можна арганізоўваць дыскусіі ці практычныя заняткі, прапаноўваць гульні, кінапрагляды, перформансы ці іншае.

    Патрабаванні да кандыдатаў:

    • узрост да 35 гадоў;
    • прадстаўнікі палітычнай і праваабарончай дзейнасці, абаронцы гендарнай роўнасці і ўразлівых груп насельніцтва;
    • рэгіянальныя актывісты;
    • працоўныя мовы – руская і ангельская.

    Фінансавыя ўмовы

    Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, візу, пражыванне і харчаванне.

    Дэдлайн падачы заяўкі – 22 сакавіка 2017 года.

    Па усіх пытаннях можна звяртацца на mediabarcamp@gmail.com. Больш падрабязнасцей па спасылцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці