• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Інфармацыйная анлайн сесія MOST+ (18 красавіка)

    Запрашаюць спецыялістаў медыя галіны да ўдзелу ў адкрытай анлайн інфа сесіі 18-га красавіка 2023 года а 12:00 па мінскім і віленскім часе (11:00 па Варшаве і 13:00 па Тбілісі). 

    Гэта інфа мерапрыемства будзе карысным для журналістаў, медыя мэнеджэраў, аператараў і іншых спецыялістаў, што маюць дачыненне да сродкаў масавай інфармацыі. На ім мы распавядзем як паспяхова скласці заяўку на атрыманне гранта, які пакрывае прафесійную стажыроўку або ўдзел у канферэнцыі ці ў форуме на тэрыторыі Еўрасаюза, а таксама пра асаблівасці, якія могуць з’явіцца падчас афармлення заяўкі ў гэтым сектары.

    Каб падацца на MOST+ вы мусіце мець грамадзянства Беларусі, быць паўналетнім з працоўным досведам.

    Рэгіструйцеся на гэтую інфармацыйную анлайн сесію тут:

    Рэгістрацыя

    Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці