Гранты для журналістаў на наведванне канферэнцыі па клімаце ў Парыжы (да 22 верасня)
21 жніўня 2015
Мультымедыйныя журналісты могуць падаць заяўкі на гэтую канферэнцыю.
Праект GroundTruth шукае кандыдатаў на атрыманне трэвэл-грантаў на ўдзел у канферэнцыі ў лістападзе 2015 года.
Удзельнікі праграмы ў снежні паедуць у Францыю, дзе будуць асвятляць падзеі кліматычнай канферэнцыі 2015 у Парыжы і працаваць з камандай GroundTruth над стварэннем мультымедыйнага пакета, разлічанага на публікацыю на працягу бліжэйшых трох гадоў.
Грант разлічаны на чатыры тыдні. Удзельнікі будуць распавядаць пра мерапрыемства ў рэжыме рэальнага часу, шукаць крыніцы інфармацыі і ідэі, а таксама пройдуць адпаведны трэнінг і атрымаюць кансультацыйную падтрымку вопытных карэспандэнтаў.
Заяўкі прымаюцца да 22 верасня.
Для атрымання дадатковай інфармацыі націсніце сюды.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Как работают редакции в прифронтовых районах Украины
17.11.2024
Можно ли получить уголовку за репост «экстремистского» материала? Объясняют юристы
08.05.2024
«Каналам будзе кіраваць беларус». TVP патлумачыла змены на «Белсаце»
12.03.2024
Былы тэлевядучы расказаў, каго КДБ прасоўваў на «Песню года Беларусі»
13.02.2024