Гранты для жанчын-журналістак (да 25 ліпеня)
Да 25 ліпеня 2017 года прымаюцца заяўкі ад жанчын, якія працуюць журналісткамі, на атрыманне грантаў. IWMF’s Howard G. Buffett Fund for Women Journalists заснаваны з мэтай патрымкі амбітных праектаў і цікавых гісторый. Агульны фонд на год складае 230.000 даляраў ЗША.
Грант можна атрымаць на рэалізацыю праектаў адукацыйнага, даследчага характара і на развіццё ініцыятыў у галіне СМІ.
Заяўкі прымаюцца два разы на год на працягу 6–8 тыдняў.
Гранты падтрымліваюць:
• раскрыццё надаацэненых, але крытычна важных глабальных праблем;
• рэалізацыю амбітных праектаў, якія кідаюць выклік традыцыйным медыя-аповядам;
• атрыманне практычнага досведу і прасоўванне па кар’ернай лесвіцы;
• запуск новых прадпрымальніцкіх праектаў або атрыманне навыкаў для рэалізацыі такой мэты.
Патрабаванні:
• грант могуць атрымаць жанчыны-журналісткі любой нацыянальнасці і грамадзянства;
• журналістыка мусіць быць асноўнай прафесіяй кандыдаткі;
• досвед працы ў прафесійнай журналістыцы не павінны быць меней за 3 гады;
• камандныя заяўкі таксама бяруцца да разгляду, але падаваць заяўку павінна сама жанчына і ў камандзе павінна быць не менш за 50% жанчын.
Для атрымання гранта неабходны:
• кантактныя звесткі і рэзюмэ;
• кароткае апісанне праекта ці аніціыятывы, на рэалізацыю каторых неабходныя сродкі;
• імёны іншых удзельніц (-каў) каманды, пры каманднай заяўцы;
• апісанне мэты праекта і пытання /праблемы, якая будзе раскрытая;
• неабходны бюджэт і часовыя рамкі.