Гранты ад National Geographic для кіраўнікоў праектаў (дэдлайн — 11 красавіка)
Кіраўнікі праектаў, звязаных з экалогіяй, адукацыяй, даследаваннямі, старытэлінгам і тэхналогіямі, могуць падаць заяўкі на гэтыя гранты.
Магчымыя праекты ўключаюць:
- фота;
- фільмы;
- карты;
- журналістыку і лічбавыя медыя.
National Geographic прымае заяўкі на гранты першага і другога ўзроўню.
Праекты, адабраныя для грантаў першага ўзроўню, атрымаюць фінансаванне на суму да 20 000 долараў ЗША. Перавагу аддадуць тым удзельнікам, якія змогуць прадэманстраваць, як сяброўства ў супольнасці Explorer Community дапаможа станаўленню іх кар’еры.
Гранты другога ўзроўню прызначаны для дасведчаных удзельнікаў, чые праекты змогуць аказаць адчувальны ўплыў. Пераможцы ў гэтай катэгорыі атрымаюць фінансаванне ў памеры да 100 000 долараў ЗША.
Наступны дэдлайн — 11 красавіка 2024 года.
Больш інфармацыі — па спасылцы