• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гомельская філія БАЖ запрашае калег да ўдзелу ў конкурсе «За адданасць прафесіі» (да 20 верасня)

    На конкурс прымаюцца публікацыі, тэле- і радыёрэпартажы, якія былі надрукаваныя альбо выйшлі ў эфір з 8 верасня 2017 па 13 верасня 2018 года і мелі грамадcкі розгалас. Кандыдата на дыплом «За адданасць прафесіі» (журналіста, выдаўца ці распаўсюдніка СМІ) можа вылучыць любая суполка ГА «БАЖ», а можна вылучыцца індывідуальна.

    Для гэтага трэба падаць у Гомельскую філію ГА «БАЖ» (e-mail: bianko.mikalai@gmail.com) артыкул, карэспандэнцыю альбо рэпартаж, якія выклікалі грамадcкі рэзананс.

    У заяўцы трэба ўказаць, у якім СМІ яны былі змешчаны і калі. Указваюцца таксама імя, імя па бацьку, прозвішча намінанта, род яго занятку. Заяўкі прымаюцца да 20 верасня 2018 года. Вынікі падвядуць 27 верасня 2018 года.

    Конкурс «За адданасць прафесіі» Гомельскай філіі ГА «БАЖ» быў распачаты ў красавіку 2009 года на знак памяці журналіста і выдаўца Уладзіміра Вербавікова.

    Пераможцамі ў розныя гады былі незалежныя журналісты Таццяна Бублікава і Алег Ражкоў, Ларыса Шчыракова, Анатоль Санаценка, Мікалай Бянько і Юля Сівец, Кастусь Жукоўскі і Наталля Крывашэй, Аляксандр Баразенка, Яўген Меркіс.

    Мэты конкурсу:

     — Адзначыць і зрабіць вядомымі грамадскасці выдаўцоў, рэдактараў, журналістаў, карэспандэнтаў, аператараў, фатографаў, распаўсюднікаў друкаваных СМІ, якія сумленна працуюць, нягледзячы на перашкоды;

    - Выказаць падтрымку і салідарнасць з калегамі, якія пацярпелі ад уціску і дыскрымінацыі на прафесійнай глебе і праявілі мужнасць, адстойваючы свае правы на прафесійную дзейнасць.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці