• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    GIJN шукае даследчыка Рэсурснага цэнтра (дэдлайн — 30 верасня)

    Кандыдаты павінны добра разумець, што такое журналісцкія расследаванні і журналістыка дадзеных, а таксама мець досвед і навыкі ў галіне даследаванняў і пісьма.

    Глабальная сетка журналістаў-расследавальнікаў (GIJN) шукае даследчыка, які разам з дырэктарам Рэсурснага цэнтра дапаможа арганізацыі знаходзіць і ацэньваць найноўшыя інструменты, метады і інавацыйныя практыкі ў галіне расследавальніцкай і дата-журналістыкі.

    Лакацыя: можна працаваць з любой кропкі свету, але спатрэбіцца хуткі і надзейны інтэрнэт.

    Зарплата: $1500–$3000 у месяц, у залежнасці ад досведу кандыдата і ўзроўню заробку ў рэгіёне пражывання.

    Працоўная мова: англійская.

    Занятасць: поўная стаўка.

    Асноўныя абавязкі:

    • разам з дырэктарам Цэнтра рэсурсаў вызначаць і ацэньваць найноўшыя інструменты, метады і інавацыйныя практыкі ў галіне расследаванняў і журналістыкі дадзеных па ўсім свеце;
    • рабіць маніторынг шырокага спектру публікацый і крыніц для патэнцыйных новых матэрыялаў і ідэй;
    • развіваць базу экспертаў;
    • рэгулярна абнаўляць бягучыя старонкі Цэнтра рэсурсаў;
    • адказваць на просьбы пра дапамогу ад журналістаў і іншых людзей з усяго свету;
    • дапамагаць GIJN у арганізацыі міжнародных канферэнцый, трэнінгаў, вэбінараў і спецыяльных праграмах GIJN.

    Асноўныя патрабаванні:

    • веданне журналістыкі расследаванняў і журналістыкі дадзеных – досвед працы ў журналістыцы ці СМІ будзе перавагай;
    • выдатная англійская;
    • не менш за пяць гадоў работы ў журналістыцы;
    • навыкі працы з электроннымі табліцамі, праграмным забеспячэннем для кіравання праектамі і іншымі інтэрнэт-інструментамі;
    • навыкі відэа будуць плюсам.

    Падрабязней пра вакансію чытайце на сайце GIJN

    Заяўкі прымаюцца да 30 верасня 2024 года.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    GIJN гэта асацыяцыя з 250 арганізацый-чальцоў у 91 краіне, якая займаецца распаўсюджваннем і развіццём журналісцкіх расследаванняў ва ўсім свеце. Рэсурсны цэнтр з’яўляецца вядучай крыніцай інфармацыі, відэа і рэпартажаў па расследаваннях і журналістыцы дадзеных.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці