Гарвардскі ўніверсітэт: Стыпендыі на інавацыі ў журналістыцы (да 1 снежня)
11 кастрычніка 2016
Гарвардскі ўніверсітэт прапануе стыпендыі журналістам на даследаванні інавацый у медыясферы.
Фонд Німана для журналістаў і Цэнтр Беркмана па развіцці Інтэрнэту і грамадства прапануюць мінімум адно месца для стажора.
Кандыдаты мусяць прадставіць праект, які закранае інавацыі ў галіне лічбавай журналістыкі. Прыкладамі такіх праектаў могуць быць прапановы пра новыя крыніцы прыбытку, стварэнне новых інструментаў для журналісцкай працы, даследаванне мадэлей спажывання навін.
Звычайны памер стыпендыі — 65 тыс. даляраў ЗША. Апроч стыпендыі, стажору будзе аплочана жыллё, дагляд за дзіцём, медыцынская страхоўка.
Заяўкі неамерыканскіх журналістаў прымаюцца да 1 снежня 2016 года. Падрабязнасці — на гэтай старонцы.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Чым займаецца экс-вядучая АНТ Вольга Сулімава, якая пераехала з сям’ёй у Лондан?
08.05.2024
Беларусы сталі менш глядзець тэлевізар
27.06.2024
Галоўны рэдактар iXBT.games атрымаў 10 сутак адміністрацыйнага арышту
19.03.2024
СМІ: Варшава вядзе перамовы з Мінскам аб вызваленні Анджэя Пачобута
23.07.2024