• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Galerie Fotografic: 2 конкурсы выставачных праектаў на 2023 год (заяўкі да 12 чэрвеня)

    Арганізацыя Galerie Fotografic (Прага, Чэхія) прымае заяўкі на два конкурсы выставачных праектаў на 2023 год.

    Да ўдзелу запрашаюць фатографаў, аператараў, дызайнераў, мастакоў з розных краін.

    Першы конкурс

    Тэматыка: фатаграфія, новыя медыя, інсталяцыі. 

    Арганізатары шукаюць інавацыйныя падыходы і новае разуменне фатаграфіі, інтэрактыўныя медыя, а таксама жывапіс і малюнак.  

    Другі конкурс

    Тэматыка: выявы, якія рухаюцца.

    Гэты конкурс арыентаваны на аўдыявізуальныя праекты ў выглядзе відэаарта, кароткаметражных ці эксперыментальных фільмаў і іншых фарматаў для незалежнай прэзентацыі ў нядаўна адкрытай галерэйнай «прасторы відэаарта» ці на групавых выставах у галоўным памяшканні галерэі.

    Неабходна падтрыхтаваць:

    • анатацыя праекта з канкрэтным прыкладам або візуалізацыяй;

    • партфоліа і біяграфія;

    • меркаваны бюджэт выставы (коратка);

    • кантакты для сувязі.

     

    Прапануюць:

    • PR-падтрымку;

    • дапамогу з ўсталяваннем;

    • вернісаж;

    • магчымую суправаджальную праграму;

    • выстава на 4–6 тыдняў.

     

    Дэдлайн для заявак: 12 чэрвеня 2022 года.

    Больш інфармацыі і форма заяўкі тут

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці