• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Цэнтр новых ідэй запрашае на Belarus Future Unconference 2024 (23 лістапада, Варшава)

    Belarus Future Uncon­fer­ence 2024 пройдзе 23 лістапада ў Варшаве і збярэ грамадскіх актывістак і актывістаў, сацыяльных прадпрымальніц і прадпрымальнікаў, журналістак і журналістаў, а таксама іншых неабыякавых асобаў для таго, каб абмеркаваць новае бачанне грамадскага сектара і яго ролю ў будучыні краіны.

    Belarus Future Unconference 2024

    Дзе: Cen­trum Kreaty­wnoś­ci Tar­gowa (Warsza­wa, Tar­gowa 56)

    «Каб зноў пачаць уплываць на будучыню краіны, грамадскім актарам патрэбны крытычны real­i­ty-check і пераасэнсаванне сваёй ролі ў сённяшняй Беларусі. Трэба правесці перазборку дзейнасці і намацаць накірункі развіцця. Знайсці аптымізм, але пазбавіцца ілюзій».

    Палова антыканферэнцыі пройдзе ў фармаце паралельных дыскусій World Cafe. Падчас кожнай з іх удзельніцы і ўдзельнікі будуць абмяркоўваць адну са сфераў грамадскага сектару: якая ейная роля цяпер, якой яна павінна быць і што гэтага неабходна.

    У праграме 

    Дыскусія: Як (без ілюзій) думаць пра будучыню ў крызіс

    Якія сцэнары мы бачым для Беларусі і сябе? Якой сёння мусіць быць роля грамадскіх актараў? Як правільна вызначыць мэту дзейнасці, захаваць пры гэтым і аптымізм, і цвярозую ацэнку перспектываў?

    • Леся Руднік
    • Юры Дракахруст
    • Яўгенія Сугак 
    • Уладзь Кобец
    • Аляксандр Івулін (мадэрацыя)

    Адкрытыя паралельныя дыскусіі:

    • Якімі мусяць быць грамадскія ініцыятывы, каб стаць рухавіком зменаў у Беларусі? — Вераніка Станкевіч
    • Якія адукацыйныя праекты патрэбныя Беларусі? — Таня Кавалёнак
    • Як мае трансфармавацца даследчы сектар, каб спрыяць развіццю Беларусі? — Генадзь Коршунаў
    • Якое прадпрымальніцтва патрэбнае Беларусі? — Дзмітры Калінін
    • Якія культурныя праекты здольныя ўзмацніць пачуццё адзінства і тоеснасці беларусаў? — Віктар Шукеловіч
    • Як будаваць супольнасці, якія будуць карыснымі Беларусі? — Вольга Гарбунова
    • Якія палітыкі і палітыка нам патрэбныя? — Андрэй Ягораў 
    • Чым творчыя людзі могуць дапамагчы Беларусі? — Марыя Таніна
    • Якое жаночае лідарства патрэбнае краіне? — Ксенія Малюкова
    • Якія моладзевыя ініцыятывы цяпер патрэбныя Беларусі? — Кацярына Буніна
    • Як павінна змяніцца роля медыяў, каб найлепш служыць грамадству? — Яўгенія Сугак

    Fish­bowl дыскусія «Чаму мы павінны змяніцца»

    Грамадскі сектар выжыў і перабудаваўся, але згубіў істотную частку свайго ўплыву. Ці магчыма спыніць гэты працэс, якія шляхі нарошчвання ўплыву застаюцца і якую крытычную працу неабходна для гэтага правесці?

    • Антон Раднянкоў
    • Павел Свярдлоў
    • Яраслаў Бекіш
    • Анастасія Рагатко
    • Алана Гебрэмарыям (мадэрацыя)

    Рэгістрацыя

    Калі ёсць пытанні ці прапановы — напішыце на info@newideas.center.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці