Фундацыя Thomson Reuters прапануе малыя гранты і стажыроўку для рэпарцёраў (Лондан) (да 12 ліпеня)
Фундацыя Thomson Reuters прапануе адмысловую праграму для журналістаў з краін, якія развіваюцца, а таксама з Германіі, ЗША і Канады - стажыроўку па падрыхтоўцы рэпартажаў для шырокай грамадскасці пра сусветныя пагрозы і праблемы (змяненне клімату, міграцыя і праблемы ўцекачоў, захоўванне радыёактыўных матэрыялаў і пагрозы тэрактаў, сусветная міратворчасць і г.д.). Журналісты запрашаюцца ў кастрычніку 2016 года ў Лондан на трэнінгі па бяспецы. Рэпарцёры маюць магчымасць атрымаць малы грант на пакрыццё выдаткаў, звязаных з падрыхтоўкай публіцыстычных матэрыялаў, атрымаць падтрымку дасведчаных калег у пытаннях бяспекі і "пітчынгу" навін для міжнародных медыяплатформ.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- свабоднае валоданне ангельскай;
- мінімум 3 гады досведу ў журналістыцы.
Вітаюцца кандыдаты, якія маюць досвед у асвятленні сітуацый, звязаных з бяспекай (узброеныя канфлікты, войны, аварыі і да т.п.).
Кандыдаты мусяць прапанаваць тэмы для публіцыстычных гісторый, звязаных з пытаннямі бяспекі ў супольнасці, краіне, рэгіёне і г.д. Дэдлайн — 12 ліпеня 2016 года. Падрабязнасці — на гэтай старонцы.
Паводле IJnet.org.